прасто́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прасто́л прасто́лы
Р. прасто́ла прасто́лаў
Д. прасто́лу прасто́лам
В. прасто́л прасто́лы
Т. прасто́лам прасто́ламі
М. прасто́ле прасто́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

прасто́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Трон манарха.

Узысці на п. (стаць манархам). Сядзець на прастоле (царстваваць).

2. Высокі стол, які стаіць пасярэдзіне царкоўнага алтара.

|| прым. прасто́льны, -ая, -ае (да 2 знач.; уст.).

Прастольнае свята (у гонар святога, з імем якога звязана царква).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасто́л м., в разн. знач. престо́л;

насле́днік ~ла — насле́дник престо́ла

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прасто́л, ‑а, м.

1. Трон манарха. // Трон як сімвал улады манарха.

2. У хрысціянскіх храмах — высокі чатырохвугольны стол пасярод алтара, за якім свяшчэннаслужыцель адпраўляе набажэнства.

•••

Наследнік прастола гл. наследнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прасто́л ’трон манарха; алтарны стол (у царкве)’ (ТСБМ). З рус. престо́л ’тс’, што з ц.-слав., ст.-слав. прѣстолъ < прѣ‑ і столъ, апошняе са значэннем ’лава, услон’, параўн. балг. стол ’крэсла’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

карана́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

Урачыстая цырымонія ўскладання кароны на манарха, які ўступае на прастол.

|| прым. каранацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

престо́л

1. прасто́л, -ла м., трон, род. тро́на м.;

2. церк. прасто́л, -ла м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

воцаре́ние ср. уступле́нне на прасто́л (на трон);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

карана́цыя, ‑і, ж.

Урачыстая цырымонія ўскладання кароны на манарха, які ўступае на прастол. Каранацыя цара.

[Лац. coronatio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

восше́ствие / восше́ствие на престо́л уст. уступле́нне на прасто́л.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)