Прастол 8/558; 10/295

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

прастол

т. 13, с. 20

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРЛІ́СТЫ,

палітычная групоўка клерыкальнага і манархісцкага кірунку (каталіцкае духавенства, вышэйшая знаць, вярхі арміі і інш.) у Іспаніі з 1833. Назва ад прыхільнікаў прэтэндэнта на ісп. прастол дона Карласа Старэйшага, сына караля Карла IV (правіў у 1788—1808). Адстойвалі рэліг. і абсалютысцкія традыцыі ў Іспаніі (адсюль другая назва традыцыяналісты). Развязалі Карлісцкія войны 1833—40 і 1872—76. У 1936—39 удзельнічалі ў антырэсп. мяцяжы ген. Ф.​Франка, які ў 1937 аб’яднаў арг-цыі К. з іспанскай фалангай. Выступаюць за права на ісп. прастол прынца Бурбон-Пармскага Карласа Хуга.

т. 8, с. 74

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНДРО́НІК I ((Andronikos) Камнін) (1118—12.8.1185),

візантыйскі імператар з 1183, апошні з дынастыі Камнінаў. Захапіў прастол, скарыстаўшы нар. рух. Імкнучыся ўмацаваць бюракратычны апарат і знішчыць карупцыю, праводзіў палітыку тэрору супраць арыстакратыі. Пакараны смерцю.

т. 1, с. 356

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕАТРЫ́КС II ((Beatrix) Вільгельміна Армгард) (н. 31.1.1938, замак Сусдэйк, каля г. Барн, Нідэрланды),

каралева Нідэрландаў з 1980. Старэйшая дачка каралевы Юліяны. Заняла прастол пасля адрачэння маці. Сярод трох яе сыноў прынц Вільгельм — першы нашчадак галандскага трона мужчынскага роду ў 20 ст.

т. 2, с. 369

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МУНКЭ́ (1208—1259),

4-ы вял. хан Мангольскай імперыі, унук Чынгісхана. Уступіў на прастол у 1251 пры падтрымцы Батыя пасля 3-гадовай барацьбы. Імкнуўся стварыць цэнтралізаваны дзярж. апарат. Пры М. заваяваны Іран і пачата заваяванне Паўд. Кітая. Памёр у час паходу ў Кітай.

т. 11, с. 26

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІХАІ́Л ФЁДАРАВІЧ Раманаў

(22.7.1596, Масква — 23.7.1645),

расійскі цар [1613—45], першы з дынастыі Раманавых. Сын баярына Ф.​М.​Раманава (у 1619—33 патрыярх пад імем Філарэта). Выбранне М.Ф. на прастол Земскім саборам (3.3.1613) завяршыла працяглы перыяд паліт. нестабільнасці, які наступіў у Расіі пасля спынення дынастыі Рурыкавічаў (1598). Фактычна краінай правілі сваякі М.Ф., а ў 1619—33 — яго бацька. Урад М.Ф. завяршыў няўдалыя для Расіі войны з Рэччу Паспалітай (1609—18) і Швецыяй (1610—17), заключыў з імі, адпаведна, Дэулінскае перамір’е 1618 і Сталбоўскі мір 1617. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—34 таксама была няўдалай для Расіі, але паводле Палянаўскага міру 1634 кароль Рэчы Паспалітай Уладзіслаў IV адмовіўся ад прэтэнзій на рас. прастол. Пры М.Ф. аднаўляліся дзярж. апарат і гаспадарка краіны, будаваліся засечныя межы супраць крымскіх татар, працягвалася каланізацыя Сібіры.

т. 10, с. 480

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АТО́Н IV (Otto) Браўншвейгскі

(каля 1176 або 1182 — 19.5.1218),

кароль з 1198, імператар з 1209 «Свяшчэннай Рымскай імперыі». Пляменнік англ. караля Рычарда I Львінае Сэрца. Пры ім вялася барацьба Вельфаў, да якіх належаў Атон IV, і Штаўфенаў за герм. прастол. Пасля паражэння пры Бувіне (1214) фактычна страціў уладу.

т. 2, с. 77

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАКБЕ́Т (Macbeth; ? — 15.8.1057),

кароль Шатландыі [1040—57]. Да ўлады прыйшоў праз забойства караля Дункана I, якога перамог у бітве пры Дунсінейне. Вёў барацьбу з феад. групоўкамі, якія імкнуліся перадаць (і перадалі) прастол сыну Дункана — Малькальму. Загінуў у бітве з Малькальмам. Легенды пра М. ляглі ў аснову сюжэта трагедыі У.​Шэкспіра «Макбет».

т. 9, с. 531

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АВІ́СКАЯ ДЫНА́СТЫЯ (Aviz, Avis),

дынастыя партуг. каралёў [1385—1580]. Заснавальнік Жуан I. Каралі Авіскай дынастыі праводзілі палітыку абмежавання феад. знаці. Прадстаўнікі: Жуан I [1385—1433], Дуарці I [1433—38], Альфонс V [1438—81], Жуан II [1481—95], Мануэл I [1495—1521], Жуан III [1521—57], Себасцьян I [1557—79], Энрыкі I [1578—80]. Пасля спынення Авіскай дынастыі прастол у Партугаліі захоплены ісп. каралём Філіпам II і ўстаноўлена дынастычная унія Партугаліі і Іспаніі.

т. 1, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)