праславя́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які належыць да старажытнага, агульнага для ўсіх славян перыяду іх гісторыі. Праславянская мова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праславя́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. праславя́нскі праславя́нская праславя́нскае праславя́нскія
Р. праславя́нскага праславя́нскай
праславя́нскае
праславя́нскага праславя́нскіх
Д. праславя́нскаму праславя́нскай праславя́нскаму праславя́нскім
В. праславя́нскі (неадуш.)
праславя́нскага (адуш.)
праславя́нскую праславя́нскае праславя́нскія (неадуш.)
праславя́нскіх (адуш.)
Т. праславя́нскім праславя́нскай
праславя́нскаю
праславя́нскім праславя́нскімі
М. праславя́нскім праславя́нскай праславя́нскім праславя́нскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прамо́ва², -ы, ж.

Незасведчаная пісьмовымі помнікамі, рэканструяваная параўнальна-гістарычным метадам старажытная мова-аснова, з якой пазней узніклі мовы, што адносяцца да дадзенай сям’і (напр., праславянская мова ў адносінах да беларускай, рускай, украінскай, польскай, балгарскай і інш.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вадаве́рць ’вір’ (Гарэц.; Яруш.). Складанае слова: вада + вярцець ’круціць’. Рус. водоворот, макед. водовртеж, балг. водовъртеж ’тс’ дазваляюць меркаваць, што існавала праславянская складаная лексема са значэннем ’вір’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абавяза́ць у другасным абстрактным значэнні; параўн. укр. обовʼязати, ст.-польск. obiązać, obwiązać, польск. obowiązać, серб.-харв. обаве́зати, обве́зати, славен. obvezati, ст.-слав. обѧзати. Тлумачэнне гэтай ізалексы даволі складанае. Яе праславянская форма *ob‑vęz‑ati. Гл. вязаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляню́х ’гультай’ (вільн., Сл. ПЗБ). Відавочна, запазычанне з польск. мовы, хаця Слаўскі (4, 152) мяркуе, што гэта лексема праславянская, параўн. польск. leniuch (і lenioch), укр. ліню́х ’тс’, закарп. лінюхи́ ’трутні’; славац. leňúch, чак. lenjȗh, славен. lẹnúh ’гультай’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Павады́р ’той, хто водзіць каго-н.’ (ТСБМ, Нас., Гар., Касп., Шат., Янк. 2, Грыг., Мядз., Сцяшк.), паво́дыр (Бяльк.). Усходнеслав.: рус. пово́дырь, укр. пово́дарь, пово́дирь ’тс’. Ад povoditi < voditi (гл. вадзіць) з суф. ‑yrʼ; праславянская мадэль (SP, 2, 28).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кудзе́р ’курчавая пасма валасоў’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.). Укр. кудер, рус. кудерь, балг. къдръ, серб.-харв. кудар, славен. kǫ́der, польск. kędzior, в.-луж. kudźeŕ ’тс’, прасл. kǫderъ (Бернекер, 1, 598). Праславянская інавацыя ад невядомай першаснай формы. Параўн. кудзеля (гл.).

Ку́дзер ’гуляўнік лёзеліеў, Sisymbrium loeselii L.’ (Кіс.). Да кудзер (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мандры́на, мадры́на ’лістоўніца еўрапейская, Larix decidua Mill.’ (маг., Кіс.). Укр. зах. модри́на, модре́нь ’тс’, польск. modrzeń ’тс’, пазней modrzew, чэш. modřín. Першапачаткова праславянская лексема мела форму brinъ, якая захавалася ў сілез. břin, у відазмененым мар. břim, břím, dřín, а пад уплывам слова modrý ’сіні’ ўтварылася modřín (Махэк₂, 73). Параўн. таксама славен. brín ’ядловец’, brína ’елка’. Роднасныя да ст.-грэч. πρίνος ’дуб, Quercus ііех’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Казу́рка ’казяўка, букашка; вош’ (БРС; маладз., З жыцця). Аналагічныя структуры, якія адрозніваюцца значэннямі, ёсць і ў іншых мовах; суфіксацыя, па сутнасці, праславянская. Што датычыцца беларускіх лексем, тут неабходна, магчыма, разглядаць слова казурка ’божая кароўка’ асобна, падрабязней гл. казулька ў тым жа значэнні. Апрача таго, не зусім ясны тып утварэння: суфіксальная дэрывацыя (магчыма, двайная) або перанос з козура, вядомага ў розных значэннях, з памяншальнай суфіксацыяй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)