прасве́чвацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прасве́чваюся прасве́чваемся
2-я ас. прасве́чваешся прасве́чваецеся
3-я ас. прасве́чваецца прасве́чваюцца
Прошлы час
м. прасве́чваўся прасве́чваліся
ж. прасве́чвалася
н. прасве́чвалася
Загадны лад
2-я ас. прасве́чвайся прасве́чвайцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час прасве́чваючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прасве́чвацца несов., возвр., страд. просве́чиваться; см. прасвяці́цца, прасве́чваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прасве́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прасвяціцца.

2. Свяціцца, віднецца ў прамежках паміж чым‑н., праз што‑н. Праз лісце каштана прасвечвалася неба, яснае, спякотнае. Шамякін. Скрозь галіны дрэў ужо прасвечвалася вепраўскае поле. Колас. Цяпер жа дрэвы парадзелі, і ўвесь парк прасвечваўся з аднаго канца ў другі. Хадкевіч.

3. Прапускаючы праз сябе святло, рабіцца, здавацца празрыстым. Сакавіцкае сонца свеціць Янку ў патыліцу, і Даніку відаць, як вушы Лычыка, нейкія круглыя і адтапыраныя, прасвечваюцца, нібы яны з ружовай паперы. Брыль. / Пра схуднелага, хваравітага, бледнага чалавека, яго цела і пад. Хлопчык тады быў шчупленькі, невысокі ростам, бялявы твар яго з густым рабаціннем, здаецца, прасвечваўся. С. Александровіч. Чалавек той быў такі худы, што ажно рукі прасвечваліся наскрозь. Хомчанка. / Пра што‑н. старое, вынашанае. [Кюблер] патрусіў калашыной сваіх старэнькіх штаноў, якія так пацёрліся і знасіліся, што амаль прасвечваліся. Шамякін.

4. перан. Выяўляцца, станавіцца прыкметным (пра які‑н. ўнутраны стан, якасць, уласцівасць і пад.). З маленькіх шчылінак-вачэй хлопца прасвечваўся смутак і сорам за сваю нязграбнасць. Дуброўскі.

5. Асвятляцца (сонцам, праменямі святла). — Стаім на ўзлеску .. бору, а ён высока на ўзгорку і .. ўвесь сонцам прасвечваецца. Ракітны.

6. Зал. да прасвечваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасвяці́цца, -вячу́ся, -ве́цішся, -ве́ціцца; зак. (разм.).

Падвергнуцца прасвечванню.

|| незак. прасве́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасвечвацца, прасвечваць, свіцецца

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

просве́чиваться возвр., страд. прасве́чвацца; см. просвети́тьсяII, просве́чивать 1.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прагляда́цца, ‑аецца; незак.

1. Быць бачным, распазнавацца. Кроны магутных дрэў уверсе паспляталіся так, што толькі месцамі праглядалася неба. Гурскі. // Прапускаць праз сябе святло, прасвечвацца наскрозь. Лес папрастарнеў і праглядаўся з канца ў канец. Сачанка.

2. Зал. да праглядаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Свіце́цца, свіці́ццапрасвечвацца’, ‘быць чуць бачным’ (Гарэц., Касп., Шат., Стан., Сл. ПЗБ, ТС): голэ це́ла сьвіці́цца (Сл. нар. фраз.). Магчыма, з свяці́цца ‘тс’ (гл. свяці́ць): страха свяці́лася (Сл. ПЗБ) у выніку прыпадабнення да наступнага складу, аднак не выключаны ўплыў літ. svitéti ‘ззяць, свяціць’, параўн. світы́й ‘шчаслівы, радасны’, якое выводзяць з літ. дыял. šviñtas ‘святы’ (Сл. ПЗБ, 4, 399).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)