прадугле́джана
прыслоўе, утворана ад прыметніка
| станоўч. |
выш. |
найвыш. |
| прадугле́джана |
- |
- |
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
перавы́канаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Выканаць больш, чым было прадугледжана планам, заданнем. Перавыканаць абавязацельствы. Перавыканаць зменнае заданне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прадугле́джаны
дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
прадугле́джаны |
прадугле́джаная |
прадугле́джанае |
прадугле́джаныя |
| Р. |
прадугле́джанага |
прадугле́джанай прадугле́джанае |
прадугле́джанага |
прадугле́джаных |
| Д. |
прадугле́джанаму |
прадугле́джанай |
прадугле́джанаму |
прадугле́джаным |
| В. |
прадугле́джаны (неадуш.) прадугле́джанага (адуш.) |
прадугле́джаную |
прадугле́джанае |
прадугле́джаныя (неадуш.) прадугле́джаных (адуш.) |
| Т. |
прадугле́джаным |
прадугле́джанай прадугле́джанаю |
прадугле́джаным |
прадугле́джанымі |
| М. |
прадугле́джаным |
прадугле́джанай |
прадугле́джаным |
прадугле́джаных |
Кароткая форма: прадугле́джана.
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
з’арыентава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.
1. Адкарэкціраваць рух, размяшчэнне чаго‑н. па якіх‑н. арыенцірах. З’арыентаваць касмічную станцыю па Сонцы і Месяцы.
2. перан. Дапамагчы каму‑н. хутка разабрацца ў абставінах. Усё пісьменнікам прадумана, прадугледжана, каб пасяліць у чытача з першых жа старонак інтрыгу і з’арыентаваць яго на цярплівае даследаванне. Юрэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аніга́дкі, прысл.
Разм.
1. Адпавядае выразу: «хоць бы што». Нашкодзіў і анігадкі. □ Іменна, галубок, драч. Мы яго дзеркачом завём, — разгаварыўся дзед Мікалай. — Кажуць, птушка тая пехатой шыбуе з самой Афрыкі. Ідзе і ідзе сабе і анігадкі. Даніленка.
2. Спакойна, са спакойнай душой. Было ўсё прадугледжана для таго, каб за пагодаю схапіць сена, скідаць яго ў стагі і быць анігадкі на ўсю зіму. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перавы́сіць, ‑вышу, ‑высіш, ‑высіць; зак.
1. што. Перасягнуць які‑н. рубеж. Прадукцыя прамысловасці перавысіла даваенны ўзровень. □ Вада перавысіла плаціну і .. цякла цераз масток. Чорны. // Стаць большым за што‑н. Даходы перавысілі расходы. У воз тавараў перавысіў вываз. // Зрабіць больш, чым меркавалася, чым было прадугледжана. Перавысіць план. □ Прарыў у кавальскім цэху знішчылі. Нават перавысілі лічбы вытворчасці. Чорны.
2. што. Выйсці за вызначаныя або агульнапрынятыя нормы, межы чаго‑н. Перавысіць свае паўнамоцтвы. Перавысіць хуткасць руху.
3. каго. Выявіць перавагу над кім‑, чым‑н. Перавысіць усіх сваёй спрытнасцю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тра́са, ‑ы, ж.
1. Лінія на карце або на зямной паверхні, якая намячае кірунак чаго‑н. (канала, чыгункі, лініі электраперадач і пад.). Трава трубаправода. Траса метро. Траса электрасувязі. □ Па ўсёй трасе воднага шляху Дняпро — Нёман прадугледжана стварэнне трыццаці сямі вялікіх вадасховішчаў. В. Вольскі. Кожны дзень .. [Давід] з інжынерамі мераў балота, пракладаў трасу магістральнага канала. Чарнышэвіч.
2. Дарога, якая злучае важныя аб’екты, населеныя пункты і пад. Аўтамабільная траса. // Паветраны, водны і пад. шлях. Злучаны навекі Волга з Донам. Дзе калісь шумелі кавылі, З пяці мораў трасаю зялёнай Да сталіцы ходзяць караблі. Прануза. Разлікі былі дакладныя, зямныя станцыі навядзення на працягу ўсяго палёту карэкціравалі трасу касмічнай лабараторыі-спадарожніка. Шыцік.
3. След, які пакідае за сабой трасіруючая куля, снарад і пад. Пад гром артылерыйскага святочнага салюта цёмна-сіні аксаміт неба прарэзалі трасы рознакаляровых ракет. «Звязда».
[Ад ням. Trasse — кірунак лініі, шляху.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)