прадугле́джана

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
прадугле́джана - -

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перавы́канаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Выканаць больш, чым было прадугледжана планам, заданнем. Перавыканаць абавязацельствы. Перавыканаць зменнае заданне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадугле́джаны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прадугле́джаны прадугле́джаная прадугле́джанае прадугле́джаныя
Р. прадугле́джанага прадугле́джанай
прадугле́джанае
прадугле́джанага прадугле́джаных
Д. прадугле́джанаму прадугле́джанай прадугле́джанаму прадугле́джаным
В. прадугле́джаны (неадуш.)
прадугле́джанага (адуш.)
прадугле́джаную прадугле́джанае прадугле́джаныя (неадуш.)
прадугле́джаных (адуш.)
Т. прадугле́джаным прадугле́джанай
прадугле́джанаю
прадугле́джаным прадугле́джанымі
М. прадугле́джаным прадугле́джанай прадугле́джаным прадугле́джаных

Кароткая форма: прадугле́джана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

statutory [ˈstætʃəri] adj. устано́ўлены зако́нам;

statutory rights правы́, устано́ўленыя зако́нам;

statutory offense злачы́нства, за яко́е прадугле́джана ка́ра

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ДЭЛІ́КТ (ад лац. delictum парушэнне, віна),

правапарушэнне, незаконнае дзеянне, правіннасць, злачынства. У больш вузкім сэнсе — супярэчнае нормам цывільнага заканадаўства дзеянне, за якое прадугледжана пакаранне ў форме матэрыяльнай адказнасці.

т. 6, с. 342

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САНА́ЦЫЯ (лац. sanatio лячэнне, аздараўленне) у праве, працэдура конкурснага вядзення справы, якая прадугледжвае пераход права ўласнасці, змену дагаворных і інш. абавязацельстваў, рэарганізацыю, рэструктурызацыю або аказанне фін. падтрымкі даўжніку. Ажыццяўляецца для аднаўлення яго ўстойлівай плацежаздольнасці і ўрэгулявання ўзаемаадносін даўжніка і крэдытораў ва ўстаноўленыя тэрміны. На Беларусі прадугледжана законам «Аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве)» ад 18.7.2000. Уводзіцца гасп. судом на падставе рашэння сходу крэдытораў ці па ўласнай ініцыятыве ў выпадках, прадугледжаных законам. Рашэнне гасп. суда аб С. падлягае неадкладнаму выкананню. Уводзіцца на тэрмін да 18 месяцаў з дня вынясення рашэння аб яе правядзенні, калі інш. не прадугледжана законам. Пасля заканчэння С. эканам. санкцыі за невыкананне плацежных абавязацельстваў, а таксама сумы прычыненых страт, якія даўжнік абавязаны выплаціць крэдытору, могуць быць прад’яўлены да выплаты ў памерах, што існавалі на дату адкрыцця працэдуры банкруцтва.

Г.​А.​Маслыка.

т. 14, с. 145

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБМЕЖАВА́НАЯ АДКА́ЗНАСЦЬ,

1) абмежаванне выплат страхавой кампенсацыі і страхавых сум з мэтай забеспячэння фін. устойлівасці страхавых аперацый; прадугледжана ўмовамі асобных відаў страхавання і, як правіла, закладзена ў тарыфах.

2) Абмежаванне кампенсацыі страт ад гасп. дзейнасці сумай укладзенага капіталу ў таварыствах з абмежаванай адказнасцю.

т. 1, с. 28

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗЛАЧЫ́ННАСЦЬ,

сукупнасць усіх фактычна ўчыненых проціпраўных дзеянняў (злачынстваў), за кожнае з якіх прадугледжана крымін. пакаранне; масавая негатыўная сацыяльна-прававая з’ява. Аналіз каранёў, прычын, характару і структуры З. дае магчымасць выпрацоўваць і ажыццяўляць меры па яе папярэджанні. Гл. таксама Адказнасць юрыдычная, Арганізаваная злачыннасць.

т. 7, с. 73

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СУДО́ВЫ ПРЫ́СТАЎ,

службовая асоба судовага выканаўчага вядзення, у абавязкі якой уваходзяць ажыццяўленне прымусовага выканання суд. рашэнняў па цывільных і гасп. справах, а таксама назіранне за захаваннем парадку ў час суд. пасяджэнняў. Пасада С.п. ў Рэспубліцы Беларусь прадугледжана Законам «Аб судаўладкаванні і статусе суддзяў у Рэспубліцы Беларусь» ад 13.1.1995.

т. 15, с. 255

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СОРТААБНАЎЛЕ́ННЕ,

перыядычная замена сартавога насення, якасць якога пагоршылася, насеннем таго ж сорту больш высокіх рэпрадукцый. Асн. задачы С. — захаванне каштоўных гасп. і біял. якасцей сорту, пры якіх ён быў раянаваны, аздараўленне насення, захаванне высокай чыстасортнасці, папярэджванне біял. і мех. засмечанасці пасеваў. Для большасці культур С. прадугледжана кожныя 2—5 гадоў.

т. 15, с. 88

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)