пра́дзіва

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. пра́дзіва
Р. пра́дзіва
Д. пра́дзіву
В. пра́дзіва
Т. пра́дзівам
М. пра́дзіве

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пра́дзіва, -а, н.

1. гл. прасці.

2. Тое, што спрадзена ці тое, што прыгатавана для прадзення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пра́дзіва ср.

1. пряде́ние;

ручно́е п. — ручно́е пряде́ние;

2. пря́дево

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пра́дзіва, ‑а, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прасці. [Аўгіньцы] трэба знайсці нейкую прычыну, каб кінуць сваё бясконцае, да краю абрыдлае прадзіва і выбегчы на вуліцу. Зарэцкі.

2. Вынік гэтага дзеяння; тое, што спрадзена. Многа трэба прадзіва, каб столькі сукна саткаць. «Беларусь».

3. Кудзеля, лён і пад., прыгатаваныя для прадзення.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пра́дзіва, пра́дзева, прадзіво, прадзьво ’кудзеля, лён, прыгатаваныя для прадзення’ (ТСБМ, Гарэц., Янк. 3., Бесар., Нас., Шат., Касп., Сл. ПЗБ), ’прадзенне’ (Нас., Сл. ПЗБ), ’пража’ (Мат. Гом.). Укр. прядіво, прядиво ’пянька, прыгатаваная для прадзення’, рус. пряде(и)во ’кудзеля, пянька, прыгатаваныя для прадзення’, польск. przędziwo ’матэрыял для прадзення, пража’, чэш. předivo ’матэрыял дня прадзення’, в.-луж. předźvo, серб.-харв. предиво ’тс’, славен. predívo ’тс’, балг. пре́диво. Прасл. *pręd‑ivo. Да прасці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дапра́дкі, -дак і -дкаў.

Заканчэнне прадзіва.

Сёння ў іх д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пря́дево пра́дзіва, -ва ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пряде́ние текст. прадзе́нне, -ння ср., пра́дзіва, -ва ср.;

ручно́е пряде́ние ручно́е прадзе́нне (пра́дзіва);

маши́нное пряде́ние машы́ннае прадзе́нне (пра́дзіва).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ніцьпрадзіва’ (Яруш.). Гл. ні́тка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ніткапрадзіва, нітка’ (Бяльк., Яруш.; мсцісл., Жыв. сл., Сл. ПЗБ, ТС), рэдка ніць ’тс’ (Яруш.), ніткі мн. ’прадзіва’ (Бесар.), параўн. укр. нить, ни́тка, рус. нить, ни́тка, польск. nić, nitka, чэш. nit, славац. niť, в.-луж. nić, nitka, н.-луж. niś, nitka, палаб. nait, славен. nit, nȋtka, серб.-харв. ни̏т, макед. дыял. нитка. Да прасл. *nitь, роднаснае літ. nýtis ’аснова’; усё ўзыходзіць да і.-е. кораня nēi‑ ’прасці’, г. зн. ’прадзіва’ (Фасмер, 3, 76; Махэк₂, 399; Бязлай, 2, 224; Шустар-Шэўц, 13, 1001). Значэнне ’нізка’, параўн. нітка грыбоў (Сл. ПЗБ, Шатал.; Мат. Гом., ТС), хутчэй за ўсё вынік пераасэнсавання дээтымалагізаванай назвы нізка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)