прабурча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; зак.

1. Абазвацца бурчаннем.

Сабака прабурчаў.

2. што. Сярдзіта прамармытаць.

Нешта прабурчаў сабе пад нос.

3. што і без дап. Бурчаць некаторы час.

П. увесь дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прабурча́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прабурчу́ прабурчы́м
2-я ас. прабурчы́ш прабурчыце́
3-я ас. прабурчы́ць прабурча́ць
Прошлы час
м. прабурча́ў прабурча́лі
ж. прабурча́ла
н. прабурча́ла
Загадны лад
2-я ас. прабурчы́ прабурчы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прабурча́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прабурча́ць сов.

1. прорыча́ть, проворча́ть, проурча́ть;

саба́ка ~ча́ў — соба́ка прорыча́ла (проворча́ла);

2. разг., неодобр. (сердито пробормотать) проворча́ть, пробурча́ть, пробрюзжа́ть;

3. в знач. безл. сказ. проурча́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прабурча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. Абазвацца бурчаннем. Сабака прабурчаў.

2. што. Разм. Сярдзіта, невыразна прамармытаць што‑н. — Дзецям спаць пара! — незадаволена прабурчала Валя. Шыцік.

3. што і без дап. Бурчаць некаторы час. Прабурчаць увесь дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пробрюзжа́ть сов. прабурча́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пробурча́ть сов., разг. прабурча́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напукча́ць

‘незадаволена прабурчаць сабе пад нос, невыразна прагаварыць; прабурчаць (у жываце)’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. напукчу́ напукчы́м
2-я ас. напукчы́ш напукчыце́
3-я ас. напукчы́ць напукча́ць
Прошлы час
м. напукча́ў напукча́лі
ж. напукча́ла
н. напукча́ла
Загадны лад
2-я ас. напукчы́ напукчы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час напукча́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

проворча́ть сов., в разн. знач. прабурча́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

проурча́ть сов., разг.

1. прабурча́ць, забурча́ць; (о моторе, машине) прагурча́ць, загурча́ць, правурката́ць, завурката́ць;

2. (некоторое время) прабурча́ць, прагурча́ць, правурката́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

забурча́ць і забурчэ́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Пачаць бурчаць, бурчаць. // Прабурчаць, прабурчэць; буркнуць. Сабака раптам спыніўся ля сена, забурчаў і пачаў абнюхваць зямлю. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)