порося́ обл. парася́ и парасё, -ся́ці ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Парася́, парасё ’дзіцяня свінні’, дыял. таксама парасёнак. Агульнаславянскае: рус. поросёнок, дыял. порося́, укр. порося́, ст.-рус. порося, царк.-слав. прасѧ, польск. prosię, серб.-харв. пра̑се і г. д. Праславянскае porsę, ‑ęte. Роднасныя у інш. і.-е. мовах: літ. par̃šas ’парася’, ст.-прус. parstian н. р. ’парася’, лац. por̃cus ’свойская свіння’, грэч. πόρκος, ст.-в.-ням. far(a)h ’парася’, сяр.-ірл. ors ’маладая свіння’, курдскае purs (гл. Траўтман, 207; Вальдэ-Гофман, 2, 314; Фасмер, 3, 332; Трубачоў, Происх., 63; у яго гл. і больш падрабязна літ-ру).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сі́ты (сіе́ты) ‘гэты’ (беласт., Сл. ПЗБ), сі́тый ‘тс’ (кам., Ск. нар. мовы; ЛА, 2): сі́тый чолове́к, сі́та хата, сі́тэ дэ́рыво (кам., Жыв. сл.), сы́тэ ‘гэтае’: сы́тэ порося́ худэ́е (кам., Шатал.), сі́тэ, сы́тэ ‘гэта’ (Сл. Брэс.). Спалучэнне ўказальных займеннікаў, што ўзыходзяць да *sь і *tъ (гл. сей, той): ст.-бел. сій ‘гэты’ сцягнулася ў сі, аналагічна ты/тый < тъй, та < та́я, тэ < то́е або тэ́е (Карскі 2-3, 194, 213).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)