полы́нь ж., бот. палы́н, -ну́ м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
По́лынь ’верхавая вада’, по́лань ’тоня’ (докш., Сл. ПЗБ). Да по́лы (гл.), першапачаткова полае (адкрытае, пустое) месца, параўн. по́лоць палянка’ (ЛА, 1), ’лапіна сярод поля, лесу’ (Сл. ПЗБ), поло́ня ’паляна’ (Клім.), ’месца, дзе не ўзышло пасеянае’ (Сл. Брэс.), гл. яшчэ палонка. Словаўтварэнне, як голы — галынь ’паляна’ (ЛА, 1).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
палы́н, -ну́ м., бот. полы́нь ж.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
цитва́рный / цитва́рное се́мя цытво́ра;
цитва́рная полы́нь бот. цытва́рны палы́н.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Ке ’і, ды, ці^ (ТС. Чуд., Шпіл.). Першую спробу этымалагізацыі знаходзім у Чуд., 76, дзе ке параўноўваецца са ст.-грэч. καί ’і’. Цыхун (БЛ, 28, 1985, 64) слушна адвяргае магчымасць захавання такога архаізма, які даў бы рэфлекс *це (параўн. для ст.-рус. цЬ Фасмер, 4, 293). Цыхун (там жа, 64–65) прапануе тры магчымыя версіі паходжання разглядаемай лексемы. Варыянт кі‑ можна генетычна суаднесці са ст.-рус. ти Ί, at але’∼ літ. tei..t lei ’як.., так і’. Тады прыйдзецца прыняць пад увагу паслядоўны пераход ť > k’ на тэрыторыі распаўсюджання кі. Варыянт ке можна выводзіць з *KO‑je. I нарэшце, кі < як і. Апошняя версія здаецца найбольш пераканаўчай. Параўн. прыклад з Чуд.: «На вадзе, ке на вяселлі людзі пьюць» («На вадзе, як і на вяселлі…»). Або з ТС, 189: «…А бабоўнік, ке полынь — горкота» (= «А бабоўнік, як і полынь.…»).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Палы́н ’пустазелле з моцным пахам і горкім смакам’. Рус. полы́нь, укр. поли́н, ст.-рус. пелынъ, пелынь, польск. piołun, ст.-польск. piołyn, чэш. peluň, pelyněk, серб.-харв. пѐлин ’шалфей’, славен. pelin ’тс’, балг. пели́н ’палынь’. Якой была прасл. форма, не зусім ясна. Звязваюць з polěti ’гарэць, палаць’ (Младэнаў, 417; Махэк, 443) або з назвамі колеру тыпу polvь (гл. пало́вы) (Праабражэнскі, 2, 103). Паралелі ўказваюць толькі ў лат.: pelane ’палын’, pelȇjums (мн.) ’тс’ (Мейе–Эндзелін, 3, 194). Гл. яшчэ Фасмер, 3, 320.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́лымя ’агонь, які ўзнімаецца над тым, што гарыць’ (ТСБМ), по́лымʼе, по́ломʼе ’тс’ (ТС), сюды ж по́лань (Сл. ПЗБ), по́лынь ’тс’ (Нар. сл.), ст.-бел. поломѧ (XVI ст.). Укр. по́лумʼя, рус. поломя, по́лымя, пламя, польск. płomień, н.-луж. płomje, в.-луж. płomjo, чэш. plamen, славац. plameň, славен. plámen, серб.-харв. пла̏мен, балг. пла́мен, пла́мък, плам, ст.-слав. пламы, пламень. Прасл. *polmy, *polmenь: аснова *polmen‑ (дзе ‑men‑ — суфікс, параўн. пол ’полымя’ (Сл. ПЗБ)), ад *polti, *polěti ’палаць’ (гл. пала́ць); роднаснае літ. pelenaĩ ’попел’, лат. pę́lni ’тс’, ст.-прус. pelanno, літ. pelẽnė ’ачаг’, магчыма, таксама алб. pjalmë ’слуп пылу’ (Фасмер, 3, 273). Паводле Карскага (1, 254), формы з ‑лы‑ другасныя, у выніку аналогіі да слоў тыпу блыха́.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)