по́дступ
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
по́дступ |
по́дступы |
| Р. |
по́дступу |
по́дступаў |
| Д. |
по́дступу |
по́дступам |
| В. |
по́дступ |
по́дступы |
| Т. |
по́дступам |
по́дступамі |
| М. |
по́дступе |
по́дступах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
по́дступ, -у, м.
1. гл. падступіць.
2. звычайна мн. -ы, -аў. Месца, шлях для падыходу, прыбліжэння да чаго-н.
Баі ішлі на подступах да горада.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
по́дступ, -пу м.
1. по́дступ;
2. чаще мн. по́дступы;
на ~пах да крэ́пасці — на по́дступах к кре́пости
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
по́дступ
1. (действие) по́дступ, -пу м.; (подход) падыхо́д, -ду м.;
2. мн. по́дступы, -паў;
на по́дступах к чему́-л. на по́дступах да чаго́-не́будзь;
◊
к нему́ и по́дступу нет да яго́ і по́дступу няма́, да яго́ і не падступі́цца;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
по́дступ, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. падступаць — падступіць і падступацца — падступіцца (у 1 знач.).
2. звычайна мн. (по́дступы, ‑аў). Месца, шлях для падыходу, прыбліжэння да чаго‑н. Дзесьці на подступах да станцыі раздаўся далёкі яшчэ гудок цягніка. Лынькоў. Подступы да Мінска немцы ахоўвалі пільна. Новікаў. З гэтага месца добра праглядаліся ўсе подступы да шалаша. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
По́дступ ’падыход’ (РБС), ’каварства’ (Нас.). Ад под- і ступаць (гл.). Значэнне ’каварства’ пад уплывам польск. podstęp ’падман, хітрасць’. Гл. яшчэ падступства.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падступі́ць, -уплю́, -у́піш, -у́піць; зак.
1. да каго-чаго. Падысці блізка.
П. да дзіцяці.
Вёска падступіла да лесу (перан.).
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., да чаго. Пра пачуцці, стан: з’явіцца, праявіцца ў якой-н. вобласці, у якім-н. месцы.
Падступіла (безас.) да сэрца.
Ком падступіў да горла.
|| незак. падступа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. по́дступ, -у, м.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
засло́н 1, ‑а, м.
Вайсковы атрад для аховы і прыкрыцця галоўнай часткі войска. Камандаванне зрабіла манеўр: пакінуўшы заслон, нечакана павярнула галоўныя сілы брыгады ў другім кірунку. Шамякін. За ракой стаіць невялікі заслон на балотах, абараняе подступ да пераправы. Заслону загадана біцца да апошняга патрона. Лынькоў.
засло́н 2, ‑а, м.
Абл. Пераносная лаўка; услон. Каля стала стаялі заслоны і некалькі старых .. крэслаў. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыла́зка (прыла́ска) ’вялікая дарога’ (Касп.). Разам з серб.-харв. прѝлаз ’падыход, подступ’ утварае сепаратную ізаглосу, працягваючы, такім чынам, прасл. *prilazъ ’прасека; дарога і пад.’ < *lazъ з вельмі шырокай семантычнай базай (ЭССЯ, 14, 72–76), у якую ўваходзіць магчымае зыходнае значэнне ’месца, што стала праходным пасля раскарчоўкі лесу’ (Бернекер, 1, 696–697). Параўн. укр. полазо́к ’палянка ў чорным лесе’. Ст.-бел. прилазъ ’выбіранне мёду з вуллёў’ звязана з лазити (гл. ла́зіць 2) > ст.-рус. лазити пчелъ, медъ ’тс’ (падрабязней аб гэтым значэнні гл. ЭССЯ, там жа, 66). Параўн. балг. подлез ’праход пад мостам’ (БЕР, 5, 452).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
преддве́рие ср.
1. книжн. (место перед дверью, перед входом) (ме́сца) пе́рад дзвяры́ма; (ме́сца) пе́рад увахо́дам;
стоя́ть у преддве́рия стая́ць пе́рад дзвяры́ма (пе́рад увахо́дам);
2. анат. пераддзве́р’е, -р’я ср.;
преддве́рие в ушно́м лабири́нте пераддзве́р’е ў вушны́м лабіры́нце;
3. перен. (порог) паро́г, -га м.; (начало) пача́так, -тку м.; (канун) пярэ́дадзень, -дня м., пярэ́дадне, -ня ср.; (подступь) по́дступ, -пу м.;
в преддве́рии театра́льного сезо́на на паро́зе (напярэ́дадні) тэатра́льнага сезо́ну;
в преддве́рии нау́ки на по́дступах да наву́кі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)