плюш, -у, м.

Шарсцяная або баваўняная тканіна з доўгім ворсам.

|| прым. плю́шавы, -ая, -ае.

Плюшавае паліто.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плю́ш

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. плю́ш
Р. плю́шу
Д. плю́шу
В. плю́ш
Т. плю́шам
М. плю́шы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

плюш (род. плю́шу) м., текст. плюш

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плюш текст. плюш, род. плю́шу м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плюш, ‑у, м.

Тканіна, у якой ворс радзейшы, але вышэйшы, чым у аксаміце. На сцэне стаяў стол, накрыты, як у важнай установе, чырвоным плюшам, на стале графік з вадою. Грамовіч.

[Ням. Plüsch ад лац. pilus — волас.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плюш ’тканіна з ворсам, вышэйшым, як у аксаміце’ (ТСБМ; в.-дзв., Сл. ПЗБ), плю́шаўка ’плюшавы жакет’ (Жд. 1; Сцяшк. Сл.), плюшаві́к ’тс’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ; Сл. Брэс.). Новае (з пач. XX ст.) запазычанне з рус. плюш, якое з ням. Plüsch (з XVII ст.) < франц. pluche, peluche (XVI ст.) < (se) pelucher ’калмаціць’ < італ.-лац. pilūccāre < лац. pilus ’волас’ (Фасмер, 3, 290; Банькоўскі, 2, 613). Параўн. таксама больш старое запазычанне пліс (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плюс1 ’матэматычны знак +’, ’дадатны бок’ (ТСБМ), ст.-бел. плюсъ ’плюс’ (1666 г.). Праз польск. мову з ням. ці франц. plus, якое ў XV ст. — з лац. plus ’больш’. Першапачаткова ужывалася як сімвал слова дадай! Пазней стала абазначаць дадатную (станоўчую) лічбу, г. зн. большую ад нуля (Булыка, Лекс. запазыч., 154; КЭСРЯ, 344; Банькоўскі, 2, 612; Васэрцыер, 174).

Плюс2 ’кумач, матэрыял чырвонага колеру’ (ТСБМ). З рус. дыял. плюс, плюсьплюш’ ’тс’, плю́совый ’ярка-чырвоны’, плюх ’баваўняная тканіна чырвонага колеру’. Відавочна, ідэнтычнае плюш (гл.). Параўн. таксама польск. plis, plisz, pliśniaплюш’, балг. плис ’баваўняная тканіна, падобная на аксаміт’, славен. pliš плюш’ і пад.

Плюс3, плюсы́ ’радоўкі, Tricholoma parlentosum’ (ТС; круп., рагач., Сл. ПЗБ), плюс, плю́ска ’радоўка штрыхаватая’ (узд., Нар. словатв.), плю́са ’грыб, падобны на сыраежку’ (Ян.), бяроз. плюсы́ ’грыбы’ (Вайтовіч, Вакалізм, 90), плюшоўка ’радоўка фіялетавая, Lepista nuda’, плюхі ’грыбы’ (Інстр. 2), плю́сы ’род грыбоў, якія зрасліся разам’ (Шпіл.). Рус. маск. плю́ха ’грыб шаруха, Lactaris flexuosus’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плю́сік ’плюсавы кафтан’ (навагр., Нар. сл.), плю́саўка ’жакетка з плюшу’ (Жд. 3; лаг., Сл. ПЗБ). З плюс, якое ў выніку кантамінацыі ўтварылася з пліс і плюш (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мошаст ’крэп, аксаміт’ (ТСБМ), мошаст, мошыстплюш’ (Сл. ПЗБ), ’вельвет’ (іўеў., Сцяшк. Сл.), ’махнатая тканіна’ (КЭС, лаг.). Паводле Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 3, 79), паходзіць з літ. mãšastas ’аксаміт’. Аднак гл. машэстэр ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мя́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад мяць (у 1–4 знач.).

2. у знач. прым. Які стаў няроўным, нягладкім; пакамечаны. Гаварыў.. каржакаваты мужчына .. з пажылым і простым сялянскім тварам пад мятай палявой канфедэраткай. Брыль. // Спец. Ціснёны (аб тканінах). Мяты плюш.

3. у знач. прым. Пазбаўлены пругкасці, цвёрдых пругкіх частак. Мятая трава. Мяты лён.

•••

Мятая пара (спец.) гл. пара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)