плацэ́нта

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. плацэ́нта
Р. плацэ́нты
Д. плацэ́нце
В. плацэ́нту
Т. плацэ́нтай
плацэ́нтаю
М. плацэ́нце

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

плацэ́нта, -ы, ДМ -нце, мн. -ы, -аў, ж. (спец.).

Орган у цяжарнай жанчыны або самкі млекакормячых, пры дапамозе якога ажыццяўляецца сувязь плода і матчынага арганізма; дзіцячае месца, паслед.

|| прым. плацэнта́рны, -ая, -ае.

Плацэнтарныя (наз.; жывародныя млекакормячыя).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плацэ́нта ж., анат., бот. плаце́нта

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плацэ́нта, ‑ы, ДМ ‑нце, ж.

Орган у цяжарнай жанчыны або самкі млекакормячых, пры дапамозе якога ажыццяўляецца сувязь плода і матчынага арганізма; дзіцячае месца, паслед.

[Лац. placenta.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плаце́нта анат., бот. плацэ́нта, -ты ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пасле́д, после́д, пасля́д, пасля́ды́, пасле́дкі ’мякіна’, ’адыходы пры малацьбе, пазаддзе’ (Сл. ПЗБ, Выг., Мат. Гом., ТС; воран., свісл., петрык., Шатал.), ’рэшткі чаго-н.’ (ТСБМ, Нас., Шат.), ’орган, які выходзіць услед за плодам’ (ТСБМ), пасле́дыш ’апошняе дзіцё’ (Нас., Мат. Гом., Бяльк.), пасле́дак ’тс’, ’паслядоўнік’, ’спадчыннік’ (Нас.). Укр. послі́д ’пазаддзе’, ’вынік’, ’канец’, ’кал’, рус. после́дплацэнта’, после́дки ’рэшткі’, польск. poślad, poślady ’нешта апошняе’, ’пазаддзе’, pośladek ’канец, рэшта’, ’ягадзіцы’, ’задок у драбінах’, ’сцёгны’; н.-луж. poslědk ’апошняя частка, канец’, ’геніталіі самкі звера’, ’плацэнта’, в.-луж. poslednje ’тс’, posledk ’астатак’, ’задняя частка’, чэш. posled, posledek ’канец, апошняя частка’, славац. posledok ’тс’, ’апошні раз’, славен. poslẹ̑da ’ар’ергард’, poslẹ̑dek ’вынік’, серб.-харв. по̀следица ’тс’, макед. последок ’наступныя падзеі’, балг. последъкплацэнта’. Прасл. poslědъ. Да след (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́йсца, ме́йсце ’месца’, ’мясцовасць’, ’пэўны ўчастак цела, плацэнта’ (Нас., Яруш., Касп., Сл. ПЗБ), мін. ’частка агарода, якая знаходзіцца за сцяной замка’ (Яшк.), ст.-бел. мейсце (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. miejsce, miejsco ’тс’. Форма мейста ’тс’ (Яруш.) — кантамінацыя польск. miejsce і ст.-бел. мѣсто, дыял. ме́ста ’месца’. Сюды ж ст.-бел. мейский, мейсцкий ’гарадскі’ < ст.-польск. miejski ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 200).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́ста1, ме́сто, мястэ́чка, месте́чко, місто ’цэнтр мястэчка з будынкамі гандлёвага і адміністрацыйнага прызначэння’, ’рыначная плошча’, ’частка горада за сцяной замка’ (ТСБМ, Грыг., Др.-Падб., Некр., Нас., Сл. Брэс., Яруш., Шн., Бяльк., Шат., Касп., ТС, Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), ст.-бел. (спачатку) торговое мѣстечко (XVI ст.), потым мѣсто пад уплывам існуючага польск. miasto ’тс’. Ужо ў XV ст. ужывалася мѣсто і място ’горад’ — апошняе з польск. miasto ’тс’, што з’яўляецца калькай з с.-в.-ням. stat ’месца, горад’ (Карскі, Труды, 312, 338; Фасмер, 2, 608; Анічэнка, SlOr, 18 (3), 327; Булыка, Лекс. запазыч., 34). Аналагічна ўкр. мі́сто ’тс’. Аднак ст.-рус. мѣсто, рус. место ’месца’, ’мясцовасць, край’, ’участак зямлі’, ’пасада’, н.-луж. město, чэш. místo, славац. miesto, славен. mẹ́sto, серб.-харв. ме̏сто, макед. место, балг. място, ст.-слав. мѣсто ’тс’, агульнаслав. město, роднаснымі да якога з’яўляюцца, нягледзячы на цяжкасці ў інтанацыйных адносінах: лат. mist ’пражываць’, літ. mìsti ’карміцца’, maĩstas ’харчаванне’, а таксама авест. miϑnaiti ’жыве’, maēϑana ’месца пражывання, жыллё, дом’ (Бартоламэ, 1105; Мацэнаўэр, LF, 11, 170; Траўтман, 185; Фасмер, 2, 607–608; Махэк₂, 365). Сюды ж ме́сны, месный ’тутэйшы, мясцовы’ (драг., КЭС; Бяльк.).

Ме́ста2 ’паслед, плацэнта’ (слуц., Нар. словатв.; в-дзв., Шатал.; Сл. ПЗБ), беласт. ме́сца ’тс’ (Сл. ПЗБ). Са словазлучэння дзіцячае места < рус. детское место.

Ме́ста3 ’месца’ (Шат.). Магчыма, пад уплывам рус. место ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ме́сто ср.

1. в разн. знач. ме́сца, -ца ср.;

уступи́ть ме́сто уступі́ць ме́сца;

ме́сто заключе́ния ме́сца зняво́лення;

де́тское ме́сто анат., разг. плацэ́нта;

ме́сто о́бщего по́льзования ме́сца агу́льнага карыста́ння;

населённое ме́сто офиц. насе́ленае ме́сца;

2. (должность) ме́сца, -ца ср., паса́да, -ды ж.;

3. (местность) мясці́на, -ны ж.;

на ме́сте преступле́ния на ме́сцы злачы́нства;

не к ме́сту недарэ́чы (не да ме́сца);

к ме́сту дарэ́чы;

о́бщее ме́сто агу́льнае ме́сца (разважа́нне);

больно́е ме́сто сла́бае (балю́чае, хво́рае) ме́сца;

ни с ме́ста ні з ме́сца;

име́ть ме́сто мець ме́сца;

у́зкое ме́сто ву́зкае ме́сца;

с ме́ста на ме́сто з ме́сца на ме́сца;

глаза́ на мо́кром ме́сте во́чы на мо́крым ме́сцы;

ме́ста (себе́) не находи́ть ме́сца (сабе́) не знахо́дзіць;

се́рдце (душа́) не на ме́сте (у кого) сэ́рца (душа́) не на ме́сцы (у каго);

знать своё ме́сто ве́даць сваё ме́сца;

с ме́ста в карье́р з ме́сца ў кар’е́р;

нет ме́ста, не должно́ быть ме́ста (чему) няма́ ме́сца, не паві́нна быць ме́сца (чаму).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ме́сца, ‑а, н.

1. Прастора зямной паверхні, якая занята або можа быць занята кім‑, чым‑н. [Насця і Мікалай] прыехалі ў Арэхаўку, ці, правільней, на тое месца, дзе калісьці была вёска. Шамякін. [Мікола:] — Не, нашаму чалавеку лепшага месца няма, як дома, на сваёй роднай зямлі. Якімовіч. // Прастора або пункт, дзе што‑н. адбываецца або размяшчаецца. Праз некаторы час цэлая калона сабралася каля месца аварыі. Кулакоўскі. Сяргей Карага стаў узірацца ў тое месца, адкуль толькі што грымнула гармата. Колас. // Прастора, пункт, прызначаныя для чаго‑н. Месца для начлегу выбралі надзвычай добрае. Лынькоў. Хата-чытальня была тым месцам, дзе збіраліся людзі на сходы, дзе пыталіся газеты. Бядуля. // Пункт, на якім знаходзіцца хто‑, што‑н., з якога пачынаецца або на якім канчаецца рух. Тупаць на месцы. □ Машына рэзка рванулася з месца. Шахавец. Пярэднія коні, як толькі ступілі ў рэчку, уткнуліся мордамі ў ваду і ні лейцамі, ні дубцом нельга было іх скрануць з месца. Ставер. // Пэўная прастора, пункт якой‑н. паверхні. Месца ўдару.

2. Мясцовасць. Парэчча — месца неблагое, і поле там не так пустое. Колас.

3. Прастора, на якой можна размясціцца; прастора, прызначаная для каго‑н. Жыгалка сышоў са сцэны і сеў на сваё месца. Гурскі. Поезд спыніўся, а Канстанцін Пятровіч усё яшчэ сядзеў на сваім месцы. Васілёнак. // Памяшканне для адной асобы ў інтэрнаце, гасцініцы і пад. Анатоль Котаў, ведаючы, што ў гасцініцы ўсе месцы заняты, прапанаваў пасяліцца ў інтэрнаце. Дадзіёмаў.

4. Урывак, частка літаратурнага, мастацкага або музычнага твора. Рыгор прагна.. і засаб некалькі разоў прачытаў паказанае месца. Гартны. [Гудовіч:] Адно месца ў арыі ўсё ніяк не ўдавалася. Крапіва.

5. перан. Становішча, якое займае хто‑н. у чым‑н. (грамадскім жыцці, спорце і пад.). Заняць першае месца ў спаборніцтвах. Знайсці сваё месца ў жыцці. □ Мы камуністы, і наша месца ў баі. Няхай. Адам Мігай, якому перадалі новы трактар, заняў першае месца ў МТС. Шамякін. // Становішча, якое займае што‑н. у чым‑н. У сэрцы не было ўжо месца ні любасці, ні каханню, ні няёмкасці. Мурашка.

6. Разм. Служба, работа, пасада. Вакантнае месца. □ [Костусь:] — Ідзі, дзядзька Ёсель, займай месца старшага брыгадзіра ў сталярні. Чорны. У пачатку навучальнага года мне прапанавалі месца інспектара нашага райана. Васілевіч.

7. Спец. Адзін прадмет багажу. Дастаўка кожнага месца ад порта да поезда каштуе 200 франкаў. Філімонаў.

•••

Дзіцячае месца — тое, што і плацэнта.

Лобнае месца (гіст.) — узвышэнне, з якога ў старажытнасці аб’яўляліся царскія ўказы і на якім адбываліся пакаранні смерцю.

Агульнае месца — прапісная ісціна, збіты выраз.

Балючае месца — пра тое, што ўвесь час хвалюе, мучыць; пра чый‑н. слабы бок.

Ведаць (знаць) сваё месца гл. ведаць.

Вочы на мокрым месцы гл. вока.

Вузкае месца — слабы, ненадзейны ўчастак у якой‑н. справе.

Да месца — якраз калі трэба, дарэчы.

Душа не на месцы гл. душа.

Жывога месца няма гл. няма.

З месца на месца — з аднаго месца на іншае.

З месца ў кар’ер (у галоп) — адразу, не марудзячы, без падрыхтоўкі.

Каб мне з гэтага месца не сысці гл. сысці.

Мазгі не на месцы гл. мозг.

Месца пад сонцам — права на існаванне.

Мокрае месца застанецца — ужываецца як пагроза расправіцца з кім‑н.

На голым месцы — там, дзе пуста, нічога няма. Невялікае селішча Скіп’ёўскае Пераброддзе ўзнікла на голым месцы пры вялікім Скіп’ёўскім лесе адразу пасля рэвалюцыі. Чорны.

Нагрэць месца гл. нагрэць.

На месцы — там, дзе што‑н. адбылося ці будзе адбывацца. Справа з будаўнічымі матэрыяламі вырашаецца на месцы. Брыль.

На месцы злачынства — у момант, калі робіцца нешта нядобрае, заганнае (злавіць, застаць і пад.).

На (самым) відным месцы — на месцы, якое кідаецца ў вочы.

На (сваім) месцы — адпавядае свайму прызначэнню.

На тым самым месцы сесці гл. сесці.

Не да месца — калі не трэба, недарэчы.

Не знаходзіць (сабе) месца гл. знаходзіць.

Не месца — не павінна быць.

Ні з месца — а) не рухацца, стаяць нерухома; б) перан. у тым жа становішчы, на тым жа ўзроўні.

Паставіць каго на (сваё) месца гл. паставіць.

Пустое месца — пра чалавека, ад якога няма ніякага толку, ніякай карысці, або з якім ніхто не лічыцца. Сядзіць вось за сталом часамі значны чын. Спрабуй, скажы яму, што ён — пустое месца. Корбан.

Стаць на (сваё) месца гл. стаць.

Сухога месца няма гл. няма.

Таптацца на (адным) месцы гл. таптацца.

Уступіць месца гл. уступіць.

Цёплае месца — аб даходнай службе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)