пласта́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пласта́ю пласта́ем
2-я ас. пласта́еш пласта́еце
3-я ас. пласта́е пласта́юць
Прошлы час
м. пласта́ў пласта́лі
ж. пласта́ла
н. пласта́ла
Загадны лад
2-я ас. пласта́й пласта́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пласта́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Пла́стаць ’плёхаць, шлёпаць’ (ТС). У выніку кантамінацыі пляскаць і пласт (гл.) у значэнні ’што-небудзь доўгае і плоскае’, параўн. бел. пластам ’выцягнуўшыся’, пластаць, пласпюнуць ’ударыць чым-н. доўгім’ (Нас.) і рус. дыял. пластать ’біцца з плёскатам (пра хвалі)’, пластану́ться ’ўпасці плазам’.

Пласта́ць ’патрашыць рыбу’ (добр., Мат. Гом.), плыстаньня ’разразанне на кавалкі (звычайна пра сала)’ (Юрч. СНЛ), рус. пластать ’разразаць рыбу ўздоўж па хрыбегніку напалам для засолкі і сушкі’. Да пласт (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Апла́тва, опла́тва ’абчасанае бервяно ў апошнім вянцы зруба над бэлькамі’ (Шушк.). Польск. oplatwa ’тс’, укр. платва верхняя бэлька ў зрубе’, славац. platva ’плоскі кавалак матэрыялу, якім што-небудзь закрываюць’. Зважаючы на ўкраінскую і славацкую формы, можна дапусціць другаснасць пачатковага о‑ як фанетычнай пратэзы, хаця гэта і не неабходна. Ад дзеяслова (а)плаціць з суф. ‑тва (параўн. малітва); роднасна слову плот ’агароджа’, плыт. Іншая магчымасць: ад дзеяслова *пластаць ’дзяліць на пласты (плахі)’, на што ўказвае чэш. plastva ’пласт’, давала б тлумачэнне слова як больш старажытнага. Узаемаадносіны беларускага, украінскага, польскага, славацкага слоў няясныя: тут магчыма захаванне старога агульнага слова, а таксама адлюстраванне ўзаемных уплываў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)