перастано́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. перастано́ўка перастано́ўкі
Р. перастано́ўкі перастано́вак
Д. перастано́ўцы перастано́ўкам
В. перастано́ўку перастано́ўкі
Т. перастано́ўкай
перастано́ўкаю
перастано́ўкамі
М. перастано́ўцы перастано́ўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перастано́ўка ж., в разн. знач. перестано́вка;

п. мэ́блі — перестано́вка ме́бели;

п. сіл — перестано́вка сил

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перастано́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы; Р мн. ‑новак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. перастаўляць — пераставіць (у 1–3 знач.).

2. У матэматыцы — размяшчэнне (элементаў) у якім‑н. парадку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераста́віць, -та́ўлю, -та́віш, -та́віць; -та́ўлены; зак.

1. каго-што. Паставіць на другое месца.

П. лямпу на другі стол.

П. словы ў сказе.

2. што. Зрабіць нанава (хату, печ і пад.), перарабіць.

|| незак. перастаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. перастано́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перестано́вка перастано́ўка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

метатэ́за, -ы, мн. -ы, -тэ́з, ж. (спец.).

Адвольная перастаноўка двух гукаў або складоў у слове.

|| прым. метатэ́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

метатэ́за, ‑ы, ж.

Спец. Міжвольная перастаноўка двух суседніх гукаў або складоў у слове.

[Ад грэч. metathesis — перастаноўка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

анагра́ма, ‑ы, ж.

Перастаноўка літар у слове, пры якой атрымліваецца новае слова, напрыклад: нос — сон, ліпа — піла.

[Грэч. anagramma.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жывасцёр ’рыба Aspius rapax Leske’ (Касп.). Відаць, перастаноўка з жэраспер, жераствень. Гл. жэрах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ракіро́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж.

1. У шахматнай гульні: адначасовы ход каралём і ладдзёй, пры якім кароль перастаўляецца цераз адно поле ў бок ладдзі, а ладдзю пераносяць цераз караля і ставяць побач з ім.

Зрабіць ракіроўку.

2. Перастаноўка сіл, замена ў чым-н. з мэтай умацавання пазіцый.

Р. кадраў.

У футбольнай камандзе адбылася р.

|| прым. ракіро́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)