перапрацо́ўка
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
перапрацо́ўка |
перапрацо́ўкі |
| Р. |
перапрацо́ўкі |
перапрацо́вак |
| Д. |
перапрацо́ўцы |
перапрацо́ўкам |
| В. |
перапрацо́ўку |
перапрацо́ўкі |
| Т. |
перапрацо́ўкай перапрацо́ўкаю |
перапрацо́ўкамі |
| М. |
перапрацо́ўцы |
перапрацо́ўках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
перапрацо́ўка ж., в разн. знач. перерабо́тка;
п. сыраві́ны — перерабо́тка сырья́;
праду́кты ~кі — проду́кты перерабо́тки
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
перапрацо́ўка, ‑і, ДМ ‑цоўцы; Р мн. ‑цовак; ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. перапрацоўваць — перапрацаваць (у 1, 2 знач.).
2. Тое, што перапрацавана.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапрацава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; зак.
1. што. Ператварыць у што-н. у працэсе апрацоўкі.
П. зялёную масу на корм.
2. што. Перарабіць, зрабіць па-новаму, інакш.
П. рукапіс.
3. без дап. Папрацаваць даўжэй, чым было вызначана.
П. тры гадзіны.
|| незак. перапрацо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. перапрацо́ўванне, -я, н. і перапрацо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 1 і 2 знач.).
|| прым. перапрацо́вачны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
катаніза́цыя, ‑і, ж.
Спец. Перапрацоўка лубянога валакна (ільну, канапель і пад.) у бавоўнападобную масу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
безотхо́дный безадхо́дны;
безотхо́дная перерабо́тка древеси́ны безадхо́дная перапрацо́ўка драўні́ны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
памо́л, -у, м.
1. Перапрацоўка зерня на муку.
2. Якасць атрыманай мукі.
Мука мяккага памолу.
3. Змолатае збожжа; мліва.
Ёсць у запасе розны п.
|| прым. памо́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
крэ́кінг, -а і -у, м.
1. -у. Перапрацоўка нафты і нафтапрадуктаў для атрымання бензіну і іншай сыравіны для хімічнай прамысловасці.
2. -а, мн. -і, -аў. Спецыяльная ўстаноўка для такой перапрацоўкі.
|| прым. крэ́кінгавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Жывасі́л ’расліна Inula helenum L.’ (Шат.). Відаць, народна-этымалагічная перапрацоўка дзівасіл (рус. девясил) ’Inula L.’, выкліканая асэнсаваннем жывы як цудадзейны (параўн. жывая вада).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
крэ́кінг, ‑у, м.
1. Перапрацоўка нафты і цяжкіх нафтапрадуктаў у спецыяльных устаноўках для атрымання больш каштоўных прадуктаў (галоўным чынам бензіну). Крэкінг нафты.
2. Устаноўка для такой перапрацоўкі.
[Англ. cracking.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)