перапаро́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перапару́ перапо́рам
2-я ас. перапо́раш перапо́раце
3-я ас. перапо́ра перапо́руць
Прошлы час
м. перапаро́ў перапаро́лі
ж. перапаро́ла
н. перапаро́ла
Загадны лад
2-я ас. перапары́ перапары́це
Дзеепрыслоўе
прош. час перапаро́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перапаро́ць сов.

1. (распороть во множестве) перепоро́ть;

2. (чем-л. острым) переты́кать, переколо́ть;

3. разг., см. перабада́ць;

4. разг. (обыскать везде) переша́рить, обша́рить;

п. уве́сь двор — переша́рить (обша́рить) весь двор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перапаро́ць, ‑пару, ‑пораш, ‑пора; зак.

1. што. Распароць усё, многае. Перапароць усе швы.

2. каго-што. Пакалоць чым‑н. вострым усё, многае або ўсіх, многіх.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каго. Разм. Перабадаць.

4. што. Разм. Абшукаць усё, усюды. Перапароць увесь двор. □ [Аляксей:] — Ты, брат, не помніш, дзе што кладзеш!.. — Я перапароў усю страху — не знайшоў. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапо́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перапароць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапо́раты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перапароць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перані́шпарыцьперапароць, перашукаць’ (Касп.). Да пера- (гл.) і нішпарыць (гл. ны́шпарыць), якое ў выніку перастаноўкі зычных першага складу з шні́парыць ’шнырыць; шукаць якую-небудзь ежу, прынюхваючыся’ (гл.), магчыма, у выніку збліжэння з мышкава́ць ’вынюхваць, падкрадвацца’, нішкам ’цішком, употай’, нішкаваць ’вынюхваць, падкрадвацца’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перапо́раты

1. перепо́ротый;

2. переты́канный, переко́лотый;

3. разг. переша́ренный, обша́ренный;

1-3 см. перапаро́ць1, 2, 4

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перапо́рваць несов.

1. (распарывать во множестве) перепа́рывать;

2. разг. (обыскивать везде) переша́ривать, обша́ривать;

1, 2 см. перапаро́ць1, 4

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)