пераме́л
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
пераме́л |
пераме́лы |
| Р. |
пераме́лу |
пераме́лаў |
| Д. |
пераме́лу |
пераме́лам |
| В. |
пераме́л |
пераме́лы |
| Т. |
пераме́лам |
пераме́ламі |
| М. |
пераме́ле |
пераме́лах |
Крыніцы:
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
пераме́л, ‑у, м.
Неглыбокае месца на ўсю шырыню ракі. Цяпер плыткі перамел зарос чаротам, рагазою, па ім як не слалася ніцая лаза. Сачанка. Назаўтра мароз хоць і памацнеў крыху, але яго моцы яшчэ не хапала на тое, каб надзейна стала рака, хоць на перамеле. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пераме́л ’неглыбокае месца на ўсю шырыню ракі, на возеры, мель’ (ТСБМ; Янк. БП; слуц., КЭС; брагін., Мат. Гом.; ТС). Укр. переміль ’тс’, рус. пе́ремель, переме́ль ’мелкае месца, якое раптоўна з’яўляецца на рацэ’, польск. przemiał ’перакат’. Да пера- і мель (гл.). Утворана паводле пераброд (гл.) — блізкасць семантыкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пераме́я ’брод’ (нараўл., Мат. Гом.). З ⁺перамеля (гл. пераме́л), у якім [‑лʼ] > [й].
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)