пераме́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пераме́л пераме́лы
Р. пераме́лу пераме́лаў
Д. пераме́лу пераме́лам
В. пераме́л пераме́лы
Т. пераме́лам пераме́ламі
М. пераме́ле пераме́лах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пераме́л, ‑у, м.

Неглыбокае месца на ўсю шырыню ракі. Цяпер плыткі перамел зарос чаротам, рагазою, па ім як не слалася ніцая лаза. Сачанка. Назаўтра мароз хоць і памацнеў крыху, але яго моцы яшчэ не хапала на тое, каб надзейна стала рака, хоць на перамеле. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пераме́л ’неглыбокае месца на ўсю шырыню ракі, на возеры, мель’ (ТСБМ; Янк. БП; слуц., КЭС; брагін., Мат. Гом.; ТС). Укр. переміль ’тс’, рус. пе́ремель, переме́ль ’мелкае месца, якое раптоўна з’яўляецца на рацэ’, польск. przemiał ’перакат’. Да пера- і мель (гл.). Утворана паводле пераброд (гл.) — блізкасць семантыкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пераме́л Мелкае месца ў возеры або рацэ; брод (Стол.). Тое ж перамі́л (Сал., Ст.-дар.), пераме́ль (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Пераме́я ’брод’ (нараўл., Мат. Гом.). З ⁺перамеля (гл. пераме́л), у якім [‑лʼ] > [й].

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)