пераліча́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пераліча́ю пераліча́ем
2-я ас. пераліча́еш пераліча́еце
3-я ас. пераліча́е пераліча́юць
Прошлы час
м. пераліча́ў пераліча́лі
ж. пераліча́ла
н. пераліча́ла
Загадны лад
2-я ас. пераліча́й пераліча́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пераліча́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пераліча́ць несов., см. пералі́чваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераліча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пералічыць (у 1, 3 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пералічы́ць, -ічу́, -ічыш, -ічыць; -ічаны; зак.

1. каго-што. Злічыць нанава.

П. кнігі паўторна.

2. каго-што. Злічыць адно за другім усё, усіх.

П. прысутных.

3. каго-што. Назваць, упамянуць усіх, усё.

П. недахопы.

4. што. Падлічваючы, падаць у другіх велічынях, адзінках.

П. фунты ў кілаграмы.

5. што. Перавесці, залічыўшы на іншы рахунак.

П. пяць мільёнаў рублёў на будаўніцтва.

Пералічыць на пальцах каго-што (разм.) — назваць (пра колькасць каго-, чаго-н.).

|| незак. пералі́чваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—4 знач.) і пераліча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2—5 знач.); наз. пералічэ́нне, -я, н.

Плаціць па пералічэнні.

|| наз. пералі́к, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераліча́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да пералічаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пералічы́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пералічу́ пералі́чым
2-я ас. пералі́чыш пералі́чыце
3-я ас. пералі́чыць пералі́чаць
Прошлы час
м. пералічы́ў пералічы́лі
ж. пералічы́ла
н. пералічы́ла
Загадны лад
2-я ас. пералічы́ пералічы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час пералічы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перечисля́ть несов.

1. пералі́чваць, пераліча́ць;

перечисля́ть прису́тствующих пералі́чваць (пераліча́ць) прысу́тных;

перечисля́ть де́ньги на теку́щий счёт фин. пералі́чваць (пераліча́ць) гро́шы на бягу́чы раху́нак;

2. (назначать в другое место) офиц. пераво́дзіць;

перечисля́ть в запа́с пераво́дзіць у запа́с;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

канво́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да канвою, з’яўляецца канвоем. Канвойная, служба. Канвойная рота. Канвойны салдат.

2. у знач. наз. канво́йны, ‑ага, м. Член канвою; канваір. Канвойныя заўтра абавязкова пералічаць усіх палонных. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пералічэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. пералічаць — пералічыць (у 4 знач.).

2. Сума, пералічаная на чый‑н. рахунак.

3. Спіс якіх‑н. назваў, прымет і пад. Дзед Талаш і Мартын Рыль былі запісаны ў асобны спісак з пералічэннем прымет, па якіх можна пазнаць іх. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ра́дуніца ’дзень памінання продкаў’ (Скарбы; гом., Талстая, Полес.), радуніца: да абеда плачуць, а па абедзе скачуць (Сержп. Казкі), ра́дунішта (ра́дашна) нядзеля ’тыдзень пасля Вялікадня’ (Мат. Гом.), ра́данец ’тс’ ’радаўніца’ (КЭС), параўн. рус. ра́дуница ’тс’, радуни́ца ’Фаміны тыдзень’. Гл. радаўніца. Паводле Анікіна (Опыт, 261), названыя формы з’яўляюцца больш раннімі, чым формы са слядамі дыфтонга au, якім прыпісваецца балтыйскае паходжанне (Лаучутэ, Балтизмы, 127–129) і якія могуць адлюстроўваць збліжэнне з радавацца (гл.). На гэтай падставе нельга не пагадзіцца з Жураўлёвым (Язык и миф, 393), што з’ява можа мець дахрысціянскія вытокі і славянскія карані, параўн. балг. редуни́ца ’рад, шэраг’ (Сб. НУ, 38, 138), изре́ждам ’прычытаць, пералічаць’, редо́вна неде́ля ’другі тыдзень перад Сырапустным або трэці перад Вялікім постам’, редовна́ неде́ля ’тыдзень ад Мясаеда да Сырапустнага тыдня’ (узводзіцца да ред ’рад’, БЕР, 3, 201) і жытом. ра́довый дэнь ’радаўніца’ (Талстая, Полес., 205).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)