перадру́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. перадру́к
Р. перадру́ку
Д. перадру́ку
В. перадру́к
Т. перадру́кам
М. перадру́ку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перадру́к, -ку м., в разн. знач. перепеча́тка ж.;

п. на пі́шучай машы́нцы — перепеча́тка на пи́шущей маши́нке;

гэ́та не пе́ршая публіка́цыя, а п.э́то не пе́рвая публика́ция, а перепеча́тка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перадру́к, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перадрукоўваць — перадрукаваць.

2. Твор, артыкул, перадрукаваны адкуль‑н. Леапольд Гушка, праглядаючы газету, прабег вачыма кароткую нататку — перадрук з польскіх газет. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перадрукава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак., што.

1. Надрукаваць нанава.

П. апавяданне ў газеце.

2. Перапісаць на пішучай машынцы.

П. рукапіс.

|| незак. перадруко́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перадруко́ўванне, -я, н. і перадру́к, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перепеча́тка ж.

1. (действие) перадру́к, -ку м., перадруко́ўванне, -ння ср.;

2. (текст) перадру́к, -ку м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кантрафа́кцыя, ‑і, ж.

Уст.

1. Перадрук, перавыданне і пад. чужога твора без згоды аўтара.

2. Падробна (звычайна твораў літаратуры, мастацтва).

3. У буржуазным праве — незаконнае выкарыстанне фірмамі на сваіх таварных знаках абазначэнняў, якія ставяцца на папулярных таварах іншых фірм з мэтай увесці ў зман пакупнікоў.

[Лац. contrafactio — падробка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

воспроизведе́ние ср.

1. (действие) узнаўле́нне, -ння ср.; аднаўле́нне, -ння ср., прыпаміна́нне, -ння ср.; перада́ча, -чы ж.; см. воспроизводи́ть;

2. (репродукция) рэпраду́кцыя, -цыі ж.; (копия) ко́пія, -піі ж.; (перепечатка) перадру́к, -ку м.; (изложение) вы́клад, -ду м., перака́з, -зу м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)