пашчэ́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пашчэ́нка пашчэ́нкі
Р. пашчэ́нкі пашчэ́нкаў
Д. пашчэ́нцы пашчэ́нкам
В. пашчэ́нку пашчэ́нкі
Т. пашчэ́нкай
пашчэ́нкаю
пашчэ́нкамі
М. пашчэ́нцы пашчэ́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Пашчэ́нка, па́шчанка, пашчэ́нька, пашчомка, пашчэ́мка, пашчэ́мкі ’сківіца, сківіцы’ (Чач., Др.-Падб., Гарэц., Сцяшк., Сл. ПЗБ; гродз., Мат. АС; слон., Нар. сл.; навагр., З нар. сл.; смарг., воран., Шатал.; гродз., КЭС; маладз., Янк. Мат.), навагр. пасце́нкі, шчуч. пашчэ́нкі ’тс’ (КЭС), па́шчэнґа ’сківіца ў воўка’ (малар., Сл. Брэс.), пашчэнка ’пашча’ (Бес.). З польск. paszczęka ’пашча, зеў’, якое з першаснага paszczeka ’тс’. Гл. таксама па́шчака.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пашчэ́нкі (ед. пашчэ́нка ж.) обл. че́люсти

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сківіца; пашчэнка (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Па́шчака ’ніжняя сківіца’ (Нас.), малар. па́шчэка ’сківіца ў воўка’ (Нар. лекс.), па́шчыкі ’сківіцы’ (нараўл., Мат. Гом.). Укр. паще́ка ’пашча, скулы на твары’, рус. па́щеки, пашчеки́ ’сківіцы’, ярасл. ’латкі на кажусе’, польск. paszczeka ’пашча, зеў’, чэш. paštěka ’пашча, жарало’. Паўн.-славянскае. Да па‑ (< прасл. pa‑) і ščeka ’шчака’, якое з’яўляецца роднасным да ст.-ісл. skegg ’барада, нос судна’, skagi ’мыс’ (Педэрсэн, MPKJ, 1, 171; Брукнер, AfslPh, 28, 569; Фасмер, 4, 499). Гл. таксама пашчэнка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скі́віца, мн. л. скі́віцы ‘кожная з дзвюх костак твару, у якіх умацаваны зубы; пашчэнкі’ (ТСБМ, Байк. і Некр.; віл., Стан., ТС, КЭС, Дразд., ЛА, 3), ‘выпукліна пад вокам ягадка’ (Ласт.), ‘зубны пратэз’ (ТСБМ), скі́выца ‘сківічная косць’ (Дразд.; узд., КЭС), скі́біца ‘скронь’ (Сцяшк.; гродз., Мат. АС), скі́віцы ‘пашчэнкі’ (ЛА, 3), ські́вапашчэнка’ (Дразд.), skíwicy ‘ніжняя сківіца каня’ (Тарн.), сківіца ‘шула’ (В. Адамчык, Маладосць, 1993, 10, 156). Беларуска-ўкраінская лексіка-семантычная ізалекса, параўн. укр. дыял. скі́віца, ски́віца, скʼі́вʼца ‘сківіца’, гл. Ніканчук, Бел.-укр. ізал., 63–64. Слова няяснага паходжання. Мартынаў (Лекс. Палесся, 11) прапануе дастаткова позняе запазычанне з усходнебалтыйскіх гаворак; дакладная крыніца не выяўлена, параўноўваецца з лат. šķieva ‘трэшчына ў дрэве’. Трубачоў (Слав. языкозн., V, 182) лічыць слова старажытным (мяркуемае прасл. *skyvica), аднак падкрэслівае яго ізаляванасць. Аўтары ЕСУМ (5, 271) адносяць укр. ски́виця да запазычанняў з беларускай мовы, звязваючы яго з скіба (гл.). Хутчэй да ківа́ць (гл.), параўн. качкі́ ‘пашчэнкі’ (Растарг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)