патро́н
‘гільза; частка электрычнага прыстасавання, куды ўкручваецца лямпачка; у такарным станку’
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
патро́н |
патро́ны |
| Р. |
патро́на |
патро́наў |
| Д. |
патро́ну |
патро́нам |
| В. |
патро́н |
патро́ны |
| Т. |
патро́нам |
патро́намі |
| М. |
патро́не |
патро́нах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
sbm2012,
tsblm1996.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
патро́н
‘апякун; гаспадар фірмы’
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
патро́н |
патро́ны |
| Р. |
патро́на |
патро́наў |
| Д. |
патро́ну |
патро́нам |
| В. |
патро́на |
патро́наў |
| Т. |
патро́нам |
патро́намі |
| М. |
патро́не |
патро́нах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
sbm2012,
tsblm1996.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
патро́н², -а, мн. -ы, -аў, м.
1. У Старажытным Рыме: асоба, якая брала пад сваю апеку бедных.
2. Гаспадар прадпрыемства, фірмы.
3. перан. Заступнік, абаронца (кніжн.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
патро́н¹, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Гільза з капсулем, зарадам і куляй (або шротам).
Баявыя патроны.
2. Полая трубка, цыліндр для ўсталявання чаго-н. у розных прыстасаваннях, прыборах (спец.).
|| прым. патро́нны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
патро́н I м., спец. патро́н
патро́н II м. (покровитель, хозяин) патро́н
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
патро́нII спец. патро́н, -на м.;
боевы́е патро́ны воен. баявы́я патро́ны;
электри́ческий патро́н техн. электры́чны патро́н;
патро́н для руба́шки портн. патро́н для кашу́лі (саро́чкі).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
патро́нI (покровитель, хозяин) патро́н, -на м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
патро́н 1, ‑а, м.
1. Гільза з капсулем, зарадам і куляй або шротам. Шура адцягнуў затвор, загнаў патрон у канал ствала. Навуменка.
2. Частка электрычнага прыстасавання, куды ўкручваецца лямпачка. [Рабочы] прынёс і павесіў на цвік, убіты ў сцяну, шнур з электрычным патронам. Арабей.
3. У такарным і свідравальным станку — прыстасаванне для замацавання дэталі, якая апрацоўваецца. Іван замацаваў чарговую дэталь у патрон і ўключыў матор. Ваданосаў.
[Фр. patron.]
патро́н 2, ‑а, м.
1. У Старажытным Рыме — асоба, якая брала пад сваю апеку і залежнасць свабодных, але бедных або непаўнапраўных грамадзян. // перан. Заступнік, абаронца. // У католікаў — святы, якога лічаць заступнікам і апекуном таго, хто носіць яго імя, або апекуном, абаронцам якога‑н. горада, абшчыны.
2. У капіталістычных краінах — гаспадар якой‑н. фірмы, прадпрыемства. // Разм. Непасрэдны начальнік у адносінах да сваіх падначаленых. [Мая] выпісвала і перакладала па тэме свайго патрона розныя весткі з замежных крыніц. Сабаленка.
[Ад лац. patronus — апякун.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Патрон 1 ’апякун свабодных, бедных грамадзян’, ’абаронца горада, абшчыны’, ’адвакат-абаронца’, ’гаспадар фірмы, начальнік’, ’святы’, ’дзень анёла’ (ТСБМ, Нас.), ст.-бел. патронъ ’заступнік, абаронца’ (1556 г.). Запазычана са ст.-польск. patron, якое з лац. patrōnus ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 23).
Патрон 2, ветк. патрона ’гільза з капсулем, зарадам і куляй або шротам’ (ТСБМ, Мат. Гом.). З польск. patron, patrona ’тс’. Не выключана магчымасць другаснага запазычання з рус. патрон ’тс’, якое праз ням. Patron прыйшло з франц. patron < с.-лац. patrōnus ’абалонка снарада’. Этымалагічна тоеснае з патрон 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нага́нный нага́нны;
нага́нный патро́н нага́нны патро́н.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)