па́ска

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. па́ска па́скі
Р. па́скі па́сак
Д. па́сцы па́скам
В. па́ску па́скі
Т. па́скай
па́скаю
па́скамі
М. па́сцы па́сках

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

па́ска, ‑і, ДМ пасцы; Р мн. ‑сак; ж.

Разм. Паласа. Уперадзе шэрай, бліскучай ад дажджу, вузенькай паскай, пахіляючыся ў бакі, расцягнулася дарога. Галавач. Мы сачылі, як паступова шырылася паска цёмнай вады між белым корпусам цеплахода і прагалам: паўметра, метр, тры... Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Па́ска1 ’Вялікдзень’, ’велікодная булка, святочны пірог’ (Мат. Гом., Сл. Брэс., Ян., ТС). Да па́сха (гл.).

Па́ска2 ’пасьба’ (круп., Сл. ПЗБ). Да па́сці (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 47.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падсядзёлак, -лка, мн. -лкі, -лкаў, м.

Частка конскай вупражы — скураная падушка на пярэдняй частцы спіны, якая з’яўляецца апорай для паска.

|| прым. падсядзёлкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́сак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. па́сак па́скі
Р. па́ска па́скаў
Д. па́ску па́скам
В. па́сак па́скі
Т. па́скам па́скамі
М. па́ску па́сках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Па́сха, па́ска ’Вялікдзень’, ’пасвянцоныя прадукты, пірог, які свяцяць на Вялікдзень для разгаўлення’ (ТСБМ, Вешт., Янк. 1, Маш., Нас., Шат., Сл. ПЗБ), ст.-бел. пасха. Укр., рус. пасха, паска ’тс’. Са ст.-слав. пасха, якое праз ст.-грэч. πάσχα ’тс’ са ст.-яўр. pēsah ’пераход’ як памяць аб адыходзе яўрэяў з Егіпту (Праабражэнскі, 2, 26; Фасмер, 3, 216; Голуб-Ліер, 361).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́са1 ’мера сыпучых цел’ (Інстр. III), ’бочка для збожжа’ (Сцяшк., Шат., Касп., Сл. ПЗБ), ’вялікая кадушка’ (карэліц., Янк. Мат.; Бір. Дзярж.), па́ска ’бочка з вечкам, куды кладуць масла, сала, мяса’ (гродз., Мат. АС; Касп., Сл. ПЗБ); ст.-бел. фаса, фаска ’бочка, скрыня’ (XVI ст.) запазычана праз польск. мову з с.-в.-ням. faʒ ’тс’. Аб мене ф п гл. Карскі, 1, 343.

Па́са2, па́ска ’палоска’ (ТСБМ, Гарэц.; карэліц., Янк. Мат.; стол., Сл. Брэс.), смарг. па́сы ’палоскі з кары, тканіны’ (Сл. ПЗБ). Да пас1. Мена м. роду на ж. абумоўлена ўплывам лексемы паласа́. Аналагічна па́са, па́сы ’плыт, які складаецца з некалькіх звенняў’ (ваўк., Сл. ПЗБ; Бір.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́стка, арш. па́стъка ’прыстасаванне для лоўлі звяроў і птушак’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Гарэц., Маш., Касп., Шат., Сцяшк.; КЭС, лаг.; в.-дзв., віл., Сл. ПЗБ), па́ска ’тс’ (гродз., брасл., шальч., астрав., Сл. ПЗБ), па́стыка ’тс’ (паўн.-усх., КЭС), ваўк. ’мышалоўка’ (Калосьсе, 1938, 4). Балтызм, параўн. літ. spą́stai ’мышалоўка, пастка’, якое з spęsti ’ставіць пастку’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 123; Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 435). Пра ‑ъ‑ ў суфіксе ‑ъкa гл. Карскі, 1, 164. Аднак у гэтых аўтараў не ўлічаны ўкр. па́ста, па́стка ’пастка, мышалоўка’, у такім разе можна меркаваць аб генетычнай сувязі разглядаемай лексемы з па́шча (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пірог1, піру͡ох, пырі́г ’булка з начынкай’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк. Сл., Гарэц., Бес., Чуд., Яруш., Федар. 6, ТС; мазыр., Шн. 3; полац., Нар. сл.), ’паска’ (Маш.), ’тоўсты блін, праснак’ (полац., Нар. сл.; пруж., Сл. Брэс.; віц., ЛА, 4), ’пшанічны белы хлеб, бохан хлеба, булка, куліч’ (Шат.; Варл.; полац., Нар. сл.; гродз., глыб., докш., вільн., шальч., драг., Сл. ПЗБ; віц., ЛА, 4), пірагом ’згарнуць зерне ў кучу’ (рагач., Сл. ПЗБ). Сюды ж, відаць, пірагі́ ’вялікія запоіны — другі этап вяселля, у час якога дамаўляюцца пра пасаг, тэрмін вяселля, колькасць сватоў’ (віл., З нар. сл.), піро́гі ’частаванне праз тыдзень пасля вяселля’ (беласт., Сл. ПЗБ, Скарбы). Укр. пиріг, рус. пирог, польск. pirog, pierog, чэш., славац. piroh. Найбольш імаверным можна дапусціць паходжанне слова з прасл. *pirъ ’бяседа, банкет’ і суф. ‑ogъ (як у тварог, *batogъ, *brьlogъ) (Вондрак, Vergl. Gr., 1, 629; гл. яшчэ Фасмер, 3, 265). Сюды ж пірожнік ’маршалак у вясельнай дружыне’ (Варл.).

Пірог2 ’скручаная ці сплеценая пасма апрацаванага ільновалакна’ (вільн., гродз., Сл. ПЗБ). Названа паводле падабенства формы. Да пірог1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пас1, па́сак, па́сок, па́сік, па́сачак ’тканы пояс’, ’шнурок, папруга, рэмень’, ’стужка, пісяг’, ’пояс жанчыны’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Шпіл., Сцяшк., Тарн., Сл. ПЗБ, Сл. Брэс.; КЭС, лаг.; ТС), ’доўгі, вузкі кавалак тканіны, скуры’ (ТСБМ), ’кавалак сала прадаўгаватай формы’ (пух., Сл. ПЗБ; Мат. Гом.), ’прыстасаванне для прывядзення ў рух машыны ці механізма’ (ТСБМ, Шат., Мат. Гом.), ’шнур у калаўроце’ (карэліц., Шатал.), ’доўгая чарада звязаных паміж сабою плытоў лесу’ (Маслен., Мат. Гом., Сл. Брэс., ТС), ’узоры на тканіне ў палосы’ (Сл. ПЗБ), па́ска, па́сачка ’паласа (паперы); палоска на тканіне’ (Мат. Гом., Сцяшк. Сл., Сцяшк., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), пася́ты, паса́сты, пасася́чы ’паласаты’ (Сл. ПЗБ, Клім.); ст.-бел. пасъ ’рэмень’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. pas ’тс’ (Кюнэ, 86; Булыка, Лекс. запазыч., 110). Сюды ж паса́цца ’падпяразвацца’ (Нас.). Гл. таксама пояс.

Пас2 — ’вокліч аб адмове ўдзельнічаць у розыгрышы да наступнай раздачы карт’, ’няма сіл, магчымасцей’, пасава́ць ’здавацца’ (ТСБМ). З польск. pas, pasować ’тс’ (або другі раз праз рус. пас, пасовать ’тс’), якія з франц. (je) passe ’я ўстрымліваюся, пасую’ (Праабражэнскі, 2, 26; Варш. сл., 4, 72).

Пас3 ’перадача мяча, шайбы і да таго пад. у спартыўнай гульні’, пасо́ўка, пасава́ць ’перадаваць мяч, шайбу’ (ТСБМ). Праз рус. мову з англ. pass ’перадаваць’, якое з лац. passus ’крок, рух’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)