пасве́дчанне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пасве́дчанне пасве́дчанні
Р. пасве́дчання пасве́дчанняў
Д. пасве́дчанню пасве́дчанням
В. пасве́дчанне пасве́дчанні
Т. пасве́дчаннем пасве́дчаннямі
М. пасве́дчанні пасве́дчаннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пасве́дчанне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. пасведчыць.

2. Дакумент, які пацвярджае які-н. юрыдычны факт.

П. аб нараджэнні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасве́дчанне ср.

1. (действие) удостовере́ние;

2. (документ) удостовере́ние; свиде́тельство;

п. асо́бы — удостовере́ние ли́чности;

п. аб нараджэ́нні — свиде́тельство о рожде́нии

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасве́дчанне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пасведчыць.

2. Афіцыйны дакумент, які сведчыць аб чым‑н., сцвярджае што‑н., змяшчае кароткія звесткі пра каго‑н. Чалавек падышоў да касы, паказаў пасведчанне і без чаргі купіў білет. Гурскі. Малады хлопец з кучаравай светлай чупрынай, спушчанай на лоб, у цёмна-сінім, вайсковага пакрою, гарнітуры, схіліўшыся над сталом у прыемнай першага сакратара, доўга разглядаў карэспандэнцкае пасведчанне Зараніка. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасве́дчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.

1. што, аб чым і з дадан. сказам. Сцвердзіць, засведчыць што-н.

Усё гэта могуць п. не словы, а рэальныя факты.

2. Выступіць у ролі сведкі.

|| наз. пасве́дчанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пасве́дчанне ’пацвярджэнне’ (ТСБМ, Нас.), пасвядчэ́нне ’засведчанне’ (Яруш.). Да пасве́дчыць ’сцвердзіць, засведчыць што-н.’, ’выступіць у ролі сведкі’ < све́дка (гл.) < ве́даць. Станаўленне бел. лексем адбывалася пад уплывам польск. poświadczenie, poświadczyć, świadek ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пасведчанне, сведчанне, даведка / пра сканчэнне навучальнай установы, праходжанне службы: атэстат / пераважна пра нараджэнне: метрыка / сведчыць асобу: пашпарт / пра пэўныя паўнамоцтвы: мандат / на права займацца якой-небудзь дзейнасцю: патэнт / партыйнае, камсамольскае, прафсаюзнае: білет

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

падаро́жная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж. (гіст.).

Пасведчанне на права карыстання ў дарозе казённымі коньмі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

метры́чны², -ая, -ае.

Які звязаны з запісамі актаў нараджэння, заключэння шлюбу, смерці.

Метрычнае пасведчанне.

Метрычная кніга.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпісны́, -а́я, -о́е (афіц.).

Прылічаны да якой-н. установы, прадпрыемства; які сведчыць пра такое прылічэнне.

Прыпісное пасведчанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)