паручы́цца гл. ручацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паручы́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паручу́ся пару́чымся
2-я ас. пару́чышся пару́чыцеся
3-я ас. пару́чыцца пару́чацца
Прошлы час
м. паручы́ўся паручы́ліся
ж. паручы́лася
н. паручы́лася
Загадны лад
2-я ас. паручы́ся паручы́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час паручы́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паручы́цца сов. поручи́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паручы́цца, ‑ручуся, ‑ручышся, ‑ручыцца; зак.

Даць паруку за каго‑, што‑н. у чым‑н. [Начальнік:] — Толькі глядзі, каб не падвяла мяне. Ты ж чула, я паручыўся за цябе. Сабаленка. Навязваць жа людзям сваю волю, вымагаць ад іх, каб яны рабілі іменна так, а не іначай, мы не маем права, бо хто можа паручыцца за тое, што мы не памыляемся? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

руча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак., за каго-што.

Прымаць на сябе адказнасць за каго-, што-н.

Р. за дакладнасць інфармацыі.

Р. за калегу.

|| зак. паручы́цца, -учу́ся, -у́чышся, -у́чыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

поручи́ться сов. паручы́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паруча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да паручыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заве́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак.

1. каго (што) у чым. Запэўніць у верагоднасці чаго-н., паручыцца за што-н. «Усё будзе зроблена як мае быць», — заверыў старшыня.

2. што. Засведчыць, змацаваўшы подпісам, пячаткай.

З. подпіс.

З. дакумент.

|| незак. завяра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. завярэ́нне, -я, н. (да 1 знач.), завяра́нне, -я, н. (да 2 знач.) і заве́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пару́ка ’зарука ў чым-небудзь, пацвярджэнне чаго-небудзь; гарантыя’ (ТСБМ); паручы́цца, паруча́льны. Рус., укр. пору́ка, польск. poręka, чэш. poruka, серб.-харв. по̏рука, славен. pórok. З по- і рука (гл.). Слова, відавочна, праславянскага паходжання з прычыны старажытнасці звычаю паданнем рукі паручацца за каго-небудзь (параўн. Махэк₂, 523 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́ручыць (БРС, Бяльк., Яруш.). Рус. вы́ручить, укр. ви́ручити. Ст.-рус. вытворнае з прыст. вы‑ ад згубленага ручитипаручыцца’, якое ад рука (Сразнеўскі, 3, 200). Булахоўскі (Деэтимологизация, 187) лічыць, што зыходным быў вобраз ’падаць руку выратавання’. Значэнне ’выручыць грошы’ ўзнікла лексіка-семантычным спосабам на базе першага значэння і, як лічыць Булахоўскі (там жа), праз прамежкавае прадстаўленне ’выратавацца ад страты’ (Шанскі, 1, В, 231).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)