паручыцца, ‑ручуся, ‑ручышся, ‑ручыцца; зак.

Даць паруку за каго‑, што‑н. у чым‑н. [Начальнік:] — Толькі глядзі, каб не падвяла мяне. Ты ж чула, я паручыўся за цябе. Сабаленка. Навязваць жа людзям сваю волю, вымагаць ад іх, каб яны рабілі іменна так, а не іначай, мы не маем права, бо хто можа паручыцца за тое, што мы не памыляемся? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)