парну́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. парну́ парнё́м
2-я ас. парне́ш парняце́
3-я ас. парне́ парну́ць
Прошлы час
м. парну́ў парну́лі
ж. парну́ла
н. парну́ла
Загадны лад
2-я ас. парні́ парні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час парну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

парну́ць сов. ткнуть, кольну́ть, пырну́ть; (рогами — ещё) бодну́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

парну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Аднакр. да пароць (у 1, 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пырну́ть сов., прост. парну́ць, кальну́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

парану́ць

парнуць, кальнуць каго-небудзь, што-небудзь і ў каго-небудзь, што-небудзь, чым-небудзь’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. парану́ паранё́м
2-я ас. паране́ш параняце́
3-я ас. паране́ парану́ць
Прошлы час
м. парану́ў парану́лі
ж. парану́ла
н. парану́ла
Загадны лад
2-я ас. парані́ парані́це
Дзеепрыслоўе
прош. час парану́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Нізну́цьпарнуць вострым прадметам; раптоўна зашыцца’ (ТС), ’ударыць’ (Ян.). Гл. нізаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыско́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. Скокнуўшы, наблізіцца да чаго‑н., скачкамі дасягнуць чаго‑н.; падскочыць. Прыскочыць з кулакамі. □ — Я і нажом магу парнуць! — схапіўшы са стала нож, прыскочыў Ціток. Лобан. // Хутка прыехаць, прыбегчы. А пасля .. прыскочыў Шпулькевіч, кінуўся ў сані і пагнаў як толькі мог каня. Чорны. Тут начальнік з раёна прыскочыў: — Чаго ж ты ляжыш, Абібоча? Крапіва.

2. Падскочыць у такт чаму‑н. То прыскочыць, то прыгнецца, То рукою павядзе, Плечы ўскіне, засмяецца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́шмаркам ’з размаху’ (Сцяшк. Сл.). Хутчэй за ўсё, да шмо́ргаць ’церабіць’, ’абрываць з галінак лісце і кветкі, захапіўшы ўсёй жменяй’, шмаргану́цьпарнуць рогам’, ’хутка правесці бруском па касе’. Імаверна, аднак, што гэта балтызм, параўн. літ. pasmárkauti ’шалець, лютаваць’, pasmar̃kinti ’стаць больш жорсткім, хуткім, моцным’. Сумніўная сувязь з рус. дыял. шма́рить ’біць, секчы’, укр. шма́рити, шмаряти ’кідаць’; можна лічыць запазычаннем з польск. smarować ’шмараваць’, ’маляваць, пісаць’, ’брудзіць’, ’хутка ехаць’ (Фасмер, 4, 458).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́раць: пыраць бялізну пранікам ’праць бялізну пры дапамозе прача’ (Мат. Гродз.). Звязана з праць ’сціраць, выбіваць прачом’ (гл.) чаргаваннем вакалізму, параўн. пе́рыць ’тс’.

Пыра́ць ’пароць, тыкаць, калоць’ (Сержп.), пырну́ць ’біць чым-небудзь вострым’ (ТСБМ, Сержп.), пырну́тэпарнуць, ткнуць, кальнуць’ (драг., Нар. лекс.), выклічнік пырь ад пароць (мсцісл., Нар. лекс.), рус. пыря́ть, пырну́ть. Звязана чаргаваннем галосных з паро́ць (гл.), гл. Праабражэнскі, 2, 160; паводле Фасмера (3, 420), грунтуецца на анаматапеічным утварэнні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нару́га ’ўпартасць, свавольства, непаслухмянасць’ (Нас., Грыг., Гарэц.), ’здзек, насмешка’ (Гарэц., Бяльк., Яўс., Юрч., Сцяшк. Сл.), ’вупар’ (Нас.), ’назола’ (круп., Макар.), на нару́гу ’на зло, насуперак’ (Рам., Растарг.), укр. нару́га ’здзек, насмешка, ганьба’, рус. нару́га ’лаянка, здзек, абраза’, серб.-харв. дыял. nāruga ’пачвара, вырадак’. Назоўнік ад наругацца ’насміхацца, здзекавацца, дражніцца’, ’рабіць наперакор’ (Нас., Гарэц., Бяльк., Жд. 2, Яўс., Сл. ПЗБ), ’надаядаць’ (мядз., ул. інф.), роднаснага укр. наругува́тися ’закранаць, зачапляць’, рус. наруга́ться ’здзекавацца; рабіць наперакор’, польск. narągać się ’наздзекавацца, насмяяцца’, славен. narȏgati se ’здзекавацца’, серб.-харв. нару́гати се ’здзекавацца, насміхацца, зневажаць’. Усё да *rǫgati ’сварыцца, здзекавацца’, гл. руга́цца, руга́ць, для якога Мяркулава (Этимология–1976, 97) дапускае першапачатковае значэнне ’абражаць, зневажаць словам і дзеяннем’, параўн. балг. наръ́гампарнуць, кальнуць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)