парафра́за

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. парафра́за парафра́зы
Р. парафра́зы парафра́з
Д. парафра́зе парафра́зам
В. парафра́зу парафра́зы
Т. парафра́зай
парафра́заю
парафра́замі
М. парафра́зе парафра́зах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

парафра́за, -ы, мн. -ы, -ра́з, ж. (кніжн.).

1. Пераказ сваімі словамі або ў іншай форме зместу чаго-н., напр.: «аўтар гэтых радкоў» замест «я» ў мове аўтара.

2. Інструментальная канцэртная п’еса, заснаваная на тэмах папулярных песень і оперных арый, пашыраная ў 19 ст.

П. піяніста-віртуоза Ф.

Ліста.

|| прым. парафрасты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парафра́за ж., лит., муз. парафра́за

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

парафра́за лит., муз. парафра́за, -зы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

парафра́за, ‑ы, ж.

1. Пераказ сваімі словамі літаратурнага твора, а таксама скарочаны выклад (адаптацыя) вялікіх мастацкіх твораў.

2. Пашыраны ў 19 ст. пераклад чужых музычных тэм з самастойнымі варыяцыямі, зменамі, дадаткамі.

[Ад грэч. paráphrasis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парафра́з, см. парафра́за.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

парафра́з

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. парафра́з парафра́зы
Р. парафра́за парафра́заў
Д. парафра́зу парафра́зам
В. парафра́з парафра́зы
Т. парафра́зам парафра́замі
М. парафра́зе парафра́зах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

транскры́пцыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Дакладная перадача на пісьме ўсіх асаблівасцей жывой гаворкі літарамі алфавіта і некаторымі спецыяльнымі знакамі. Фанетычная транскрыпцыя.

2. Тое, што і транслітарацыя. Транскрыпцыя грэчаскіх слоў лацінскімі літарамі.

3. Пераклад музычнага твора, напісанага для аднаго музычнага інструмента або голасу, для выканання другім інструментам або голасам, а таксама парафраза (у 2 знач.). Транскрыпцыя Ліста. Транскрыпцыя для флейты.

[Ад лац. transcriptio — перапісванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)