парафра́за, ‑ы,
1. Пераказ сваімі словамі літаратурнага твора, а таксама скарочаны выклад (адаптацыя) вялікіх мастацкіх твораў.
2. Пашыраны ў 19 ст. пераклад чужых музычных тэм з самастойнымі варыяцыямі, зменамі, дадаткамі.
[Ад грэч. paráphrasis.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)