транскры́пцыя, ‑і,
1. Дакладная перадача на пісьме ўсіх асаблівасцей жывой гаворкі літарамі алфавіта і некаторымі спецыяльнымі знакамі.
2. Тое, што і транслітарацыя.
3. Пераклад музычнага твора, напісанага для аднаго музычнага інструмента або голасу, для выканання другім інструментам або голасам, а таксама парафраза (у 2 знач.).
[Ад лац. transcriptio — перапісванне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)