папру́жка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. папру́жка папру́жкі
Р. папру́жкі папру́жак
Д. папру́жцы папру́жкам
В. папру́жку папру́жкі
Т. папру́жкай
папру́жкаю
папру́жкамі
М. папру́жцы папру́жках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

папру́жка ж. ремешо́к м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папру́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

Памянш. да папруга; папруга. Вадзік .. зняў са штаноў папружку і аддаў узамен на ножык. Гамолка. Па грэблі ў бок мястэчка ідзе чалавек. На ім просты, не першага веку шынель, падпяразаны папружкай з патранташам. Чарнышэвіч. Лейтэнант падцягнуў папружку. Рукою прыгладзіў валасы на галаве. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папру́га, -і, ДМу́зе, мн. -і, -ру́г, ж.

1. Раменны пояс або наогул пояс.

Падперазацца папругай.

2. Частка збруі для ўмацавання падсядзёлка на спіне каня.

|| памянш. папру́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ласі́на, ‑ы, ж.

1. Вырабленая скура лася ці аленя. Папружка з ласіны.

2. Мяса лася. Тут .. на ражне ласіна вяліцца — Дабаўка да пайка сухога. Хведаровіч.

3. толькі мн. (ласі́ны, ‑сі́н). Штаны з ласінай скуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ласі́на ж., в разн. знач. лоси́на;

папру́жка з ласі́ны — реме́нь из лоси́ны;

сма́жаная л. — жа́реная лоси́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ремешо́к м.

1. раме́ньчык, -ка м.;

2. (поясок) раме́ньчык, -ка м., папру́жка, -кі ж.; дзя́жка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Раме́ха (рэме́ха) ’грубае самаробнае палатно, зрэб’е’ (ТС). Разам з рус. рему́ха ’старое парванае адзенне’ звязваецца з рэ́мень (гл.), параўн. рамушо́к, раму́шакпапружка, раменьчык’, і ўзыходзіць да ’вузкая палоска матэрыі; абтрапаны край матэрыі’, гл. рамузі́ніна, ра́мец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Папру́га ’раменны пояс або наогул пояс; частка збруі для ўмацавання сядла, падсядзёлка на спіне каня’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ), попру́га ’тс’ (ТС, Сл. Брэс.), ’скураны пояс’ (Янк., Янк. 2, Маш., Сцяшк., ДАБМ, 931), ’частка збруі’ (Шат.), попруга ’частка збруі’ (Маслен.), папру́жка ’раменны пояс’ (Шат.), з іншым прэфіксам падпру́га ’папруга’. Рус. подпру́га, укр. попру́га, царк.-слав. попрѧга, польск. poprąg, poprąga, чэш., славац. popruh, славен. podprȏga. Ад prǫg‑, pręgati (гл. запрага́ць) (гл. Праабражэнскі, 2, 137; Фасмер, 3, 300; Махэк₂, 472).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́мень ’вялікі балотны лес’ (Яшк.). Параўн. з рус. дыял. ра́мень ’суседні з ворнай зямлёй лес’, ’лес, які акаймляе поле’, ра́менье ’густы лес, што прымыкае да палеткаў’, ра́менка/обра́менье ’край, акраіна поля, абрамленне’, ’клін, паласа аднароднага лесу’, рям ’ельнік вакол балота’, рама ’акраінная вобласць’, ст.-рус. рама ’мяжа’, ’поле, што прымыкае да лесу’, рамение ’лес па краі ворнай зямлі, ускраек лесу’. Відаць, не звязана з рамя́ный ’вялізны, моцны, багаты’, як падае Фасмер (3, 440 з ранейшай літ-рай). Аткупшчыкоў (Из истории₂, 193–194) звязвае рус. дыял. ра́менье з *orati ’араць’, вызначаючы архаічную семантыку *orati як ’раздзяляць’. Адсюль першаснае значэнне не было звязана з лесам, і зыходнай базай з’яўляецца і.-е. *orə‑ ’араць, *er‑ ’зямля’, што ўзыходзіць да і.-е. *er‑/*or‑/*ar‑ з шырокай семантыкай ’раздзяляць, распорваць, рваць, драпаць’ з набыццём значэння ’пракопваць разоры’, параўн. літ. arti ’араць’, ardýti ’раздзяляць’ (Куркіна, Этимология–1997–1999, 82; там жа, 84–85, пра магчымую сувязь з раме́нь/рэ́мень, гл.). Паводле Аткупшчыкова (Из истории₂, 194) форма чляніцца на ра‑мень і стаіць у адным шэрагу з ра‑ло, ра‑тай (гл.), структурна падобная да рус. зна‑мень, ка‑мень і пла‑мень. Адсюль рамень < *ar‑mōn з семантыкай ’адараны ад лесу’ альбо ’узараны кавалак зямлі, пазбаўлены лесу’. Сной (гл. Бязлай, 3, 149) звязвае з славен. ramica ’мыта з тавару, пасланага праз мяжу’ і рэканструюе прасл. *ormy, *orma ’мяжа’ (= поле або лес) < і.-е. *orH‑men‑, *órH‑mā, да якіх узыходзіць прасл. *oriti (гл. разарыць). Беларускі матэрыял узяты з “другіх рук” (гл. Яшкін, Слоўнік, 573) і на фоне пераважна паўночнарускага ўжывання слова падаецца маланадзейным.

Раме́нь ’паласа вырабленай скуры’, ’скураны пояс, папруга’, рэ́мень ’тс’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ, Ян.), ра́мень ’тс’ (ПСл), раму́шакпапружка’ (свісл., Сл. рэг. лекс.), рэмушо́к ’тс’ (ТС), рэме́нь ’тс’ (ТС), рамі́нык ’тс’ (Сл. Брэс.), раме́нны, рамя́ны ’зроблены з рэменя, скураны’ (ТСБМ, Бяльк.; астрав., Сл. рэг. лекс.), параўн. укр. ремі́нь, ре́мінь, ст.-рус. ремык, рус. реме́нь ’тс’, польск. rzemień/rzemyk ’тс’, чэш. řernen ’рамень’, славац. remeň, в.-луж., н.-луж. rjemjeń, серб. ре̏мен, харв. rȅmēn, славен. jérmen, rȇmen, балг. ре́мък, ре́мен ’тс’, ст.-слав. ремень. Прасл. *remy, Р. скл. *remene. Далейшае паходжанне цьмянае. Мяркуецца, што першаснае значэнне ’папруга да ярма’ узыходзіць да і.-е. *or(ə)men‑ (гл. ярмо, яром). Малаверагодна запазычанне з ням. Riemen ’рэмень’ (Брукнер, 475). Шустар-Шэўц (2, 1226) лічыць іх роднаснымі. Лявіцкі (2, 89) вызначае германскую лексічную базу *rium‑ з семантыкай ’звязваць’ < і.-е. reum ’тс’, ст.-в.-ням. riomo ’скураная павязка, пояс, рэмень’. Гл. таксама Фасмер, 3, 468; Махэк₂, 530; Сной₂, 240; Глухак, 524.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)