пані́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Сын пана; малады пан.

2. Пра спешчанага чалавека, беларучку (разм.).

Ходзіць панічом, працаваць не хоча.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́ніч

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. па́ніч па́нічы
Р. па́ніча па́нічаў
Д. па́нічу па́нічам
В. па́ніча па́нічаў
Т. па́нічам па́нічамі
М. па́нічу па́нічах

Іншыя варыянты: пані́ч.

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пані́ч

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пані́ч панічы́
Р. паніча́ панічо́ў
Д. панічу́ паніча́м
В. паніча́ панічо́ў
Т. панічо́м паніча́мі
М. панічу́ паніча́х

Іншыя варыянты: па́ніч.

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

па́ніч, -ча м.

1. молодо́й ба́рин, барчу́к, барчо́нок;

2. разг. (избалованный молодой человек) ба́рин, барчу́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пані́ч, ‑а, м.

1. Сын пана; малады пан. Даўно схавалі ў склепе пана, паніч стаў за гаспадара. Дубоўка.

2. Разм. Спешчаны чалавек; беларучка. — Збераце камсамольскі сход.. Каго-каго, а разбэшчаных панічоў трэба караць. Карпаў.

3. толькі мн. (панічы́, о́ў). Абл. Тое, што і павой. Па-ранейшаму цвілі пад вокнамі чырвоныя вяргіні, высокія панічы. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Па́ніч1 ’малады пан, панскі сын’. Укр. пани́ч ’тс’. Ад пан з патранімічным суфіксам ‑ičь (Фасмер, 3, 198).

Пані́ч2 ’падасінавік’ (Сцяшк. Сл.). Да паніч1; назва, мабыць, дадзена з-за яркай шапачкі. Параўн. рус. солдат ’тс’.

Паніч3 ’чорт’ (Інстр. II), ’вадзянік’ (Маш.). Укр. пани́ч ’тс’. Метафарычны перанос паніч1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́нічы

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Па́нічы
Р. Па́ніч
Па́нічаў
Д. Па́нічам
В. Па́нічы
Т. Па́нічамі
М. Па́нічах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

барчо́нок прост. пані́ч, -ча́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

барчу́к прост. пані́ч, -ча́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ба́рич

1. разг., уст. пані́ч, -ча́ м.;

2. разг., уст. пан, род. па́на м.;

3. пренебр. пан, род. па́на м., пані́ч, -ча́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)