панава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; незак.

1. Мець уладу над кім-, чым-н., мець перавагу перад кім-, чым-н. або дзе-н.

П. у паветры.

П. на моры.

2. Мець пераважнае распаўсюджанне.

Там панавала менавіта гэта думка.

3. Ахопліваць, напаўняць сабой усё.

У лесе панавала цішыня.

4. над чым. Узвышацца, узнімацца над чым-н.

Узвышша пануе над наваколлем.

5. Жыць у раскошы (разм.).

Завёў сабе добрую гаспадарку і пануе.

|| наз. панава́нне, -я, н. (да 1—3 і 5 знач.).

Фашысцкія захопнікі імкнуліся да панавання над светам.

П. ў паветры.

Палітычнае п.

П. чалавека над прыродай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панава́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пану́ю пану́ем
2-я ас. пану́еш пану́еце
3-я ас. пану́е пану́юць
Прошлы час
м. панава́ў панава́лі
ж. панава́ла
н. панава́ла
Загадны лад
2-я ас. пану́й пану́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пану́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

панава́ць несов.

1. госпо́дствовать, вла́ствовать;

п. на мо́ры — госпо́дствовать на мо́ре;

2. (быть главным) главе́нствовать;

3. госпо́дствовать, преоблада́ть; цари́ть;

тут ~ва́ла така́я ду́мка — тут госпо́дствовало (преоблада́ло) тако́е мне́ние;

у ле́се ~ва́ла цішыня́ — в лесу́ цари́ла тишина́;

4. (жить в бездельи, праздности) ба́рствовать;

5. возвыша́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак.

1. Мець уладу над кім‑, чым‑н., уладарыць. Дні тры ў мястэчку панавалі белапалякі. Лынькоў. З гісторыі .. [Сярожка] цьмяна ўспамінаў, што некалькі вякоў там [у Мексіцы] панавалі іспанцы. Скрыпка.

2. Мець пераважнае распаўсюджанне; пераважаць. Зялёны колер розных адцен[ня]ў пануе тут над усім. В. Вольскі. Баявы настрой, які панаваў у пачатку сходу, хутка апаў, загаварылі пра дробязі, і то без запалу, абы не маўчаць. Хадкевіч. // Ахопліваць, запаўняць, напаўняць сабой усё. У лясным гушчары пануе спрадвечны змрок і цішыня. М. Ткачоў. Хлопцы маўчаць. Стоеная цішыня пануе некалькі хвілін. Навуменка.

3. Узвышацца над чым‑н. (пра горы, будынкі і пад.). Мы падымаемся на ўзвышша Бірса, якое пануе над усім наваколлем. В. Вольскі. [Дуб] уладна панаваў над шырокім прасцягам прысадзістага алешніку. Аляхновіч.

4. Быць галоўным у чым‑н., дзе‑н.; першынстваваць. То браў верх тоўсты.. голас, то панаваў галасок тоненькі. Бядуля.

5. Разм. Жыць у раскошы. У харомах прыгожых панавала сястра: клеці поўныя збожжа, а каморы — дабра. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ба́рствовать несов. па́нстваваць, панава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панова́ть несов., уст., обл. панава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папанава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак.

Панаваць некаторы час. — Нядоўга .. [ксяндзам] ужо панаваць над цёмным народам. — Яшчэ папануюць. Бачыш, колькі веруючых сабралася да царквы і да касцёла. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

госпо́дствовать несов., в разн. знач. панава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

справава́ць

панаваць, валадарыць, кіраваць’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. справу́ю справу́ем
2-я ас. справу́еш справу́еце
3-я ас. справу́е справу́юць
Прошлы час
м. справава́ў справава́лі
ж. справава́ла
н. справава́ла
Загадны лад
2-я ас. справу́й справу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час справу́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

улада́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак.

1. Правіць краінай, дзяржавай, быць уладаром, мець уладу на кім-, чым-н.

У. над прыродай.

2. перан. Панаваць, займаць пануючае становішча.

На дварэ ўладарыць восень.

|| наз. улада́ранне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)