па́мятка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
Кніжка, лісток з кароткімі настаўленнямі на які-н. выпадак, з кароткімі звесткамі пра каго-, што-н.
Скласці памятку турыста.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
па́мятка
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
па́мятка |
па́мяткі |
| Р. |
па́мяткі |
па́мятак |
| Д. |
па́мятцы |
па́мяткам |
| В. |
па́мятку |
па́мяткі |
| Т. |
па́мяткай па́мяткаю |
па́мяткамі |
| М. |
па́мятцы |
па́мятках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
па́мятка па́мятка, -кі ж.;
па́мятка садово́ду па́мятка садаво́ду.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
па́мятка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
1. Тое, што служыць напамінкам пра каго‑, што‑н. [Жанчына:] — Хаваю [дакументы]: мала што можа здарыцца. Не хачу, каб Людміла мяне ўпікнула, што не захавала памяткі аб бацьках. Васілевіч. Паміж пустак, балот Беларускай зямлі, На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай, Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт ўцяклі, — Удзірванелы курган векавечны. Купала. // Разм. Успамін, памяць аб кім‑, чым‑н. Курортнікі фатаграфаваліся на памятку аб паўдні, звычайна, гуртам. Хомчанка. Незабудкі, рамонкі, мядункі Ты ірвала на памятку мне. Журба.
2. Кніга або лісток з кароткімі звесткамі пра што‑н., з кароткімі настаўленнямі на ўсякі выпадак. Усім камісіям былі раздадзены памяткі. У іх пералічваліся пытанні, на якія трэба звярнуць асаблівую ўвагу пры праверцы. «Звязда». // Запіс таго, аб чым трэба помніць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Памята́ць тое ж, што і помніць (гл.), памя́тка, памятлі́вы, памяткі́, памяту́шчы. Дэрыват ад па́мяць з суф. ‑atʼ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыпаміна́ць ’напамінаць’ (Яруш.), прыпа́мятаць ’прыпомніць’ (ТС), пріпамі́н ’успамін, згадка’, прыпамі́нка ’ўспамін, памятка’ (Бяльк.), прыпа́мятка ’знак на памяць’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Яруш.). Дэрываты ад па́мятаць (гл. памяць), по́мніць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
удзірване́лы, ‑ая, ‑ае.
Які ўрос густой травой, пакрыўся дзёрнам. Паміж пустак, балот Беларускай зямлі, На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай, Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі. — Удзірванелы курган векавечны. Купала. На ўдзірванелай пад дрэвамі зямлі густа і высока расла трава і працавала мятліца. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шумнаце́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які з шумам цячэ (звычайна пра раку, ручай і пад.). Паміж пустак, балот Беларускай зямлі, На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай, Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі, — Удзірванелы курган векавечны. Купала.
2. Рух якога суправаджаецца шумам, крыкамі, ажыўленай мітуснёй. Поезд выкінуў са сваіх аканістых каровак шумнацечную грамаду людзей, і хутка перон апусцеў. Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
курга́н, ‑а́ і ‑а; мн. курганы́, ‑о́ў і курга́ны, ‑аў; м.
Высокі старадаўні магільны насып. Скіфскі курган. □ Паміж пустак, балот Беларускай зямлі, На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай, Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт ўцяклі. — Удзірванелы курган векавечны. Купала. Каля вёскі Ствольная ўзвышаецца сярод поля даволі вялікая група старадаўніх курганоў. В. Вольскі. // Горка, узгорак. Шкода светлай ручаінкі У берагах пясчаных, Што, як срэбра, мкне-бруіцца Паміж гор, курганаў. Колас.
•••
Курган Славы — конусападобны земляны насып з мемарыяльнымі архітэктурнымі надбудовамі для ўвекавечвання подзвігу савецкага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)