паклёпніцкі, -ая, -ае.

Які мае адносіны да паклёпу, які змяшчае паклёп.

Паклёпніцкія прыёмы.

Паклёпніцкая заява.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паклё́пніцкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паклё́пніцкі паклё́пніцкая паклё́пніцкае паклё́пніцкія
Р. паклё́пніцкага паклё́пніцкай
паклё́пніцкае
паклё́пніцкага паклё́пніцкіх
Д. паклё́пніцкаму паклё́пніцкай паклё́пніцкаму паклё́пніцкім
В. паклё́пніцкі (неадуш.)
паклё́пніцкага (адуш.)
паклё́пніцкую паклё́пніцкае паклё́пніцкія (неадуш.)
паклё́пніцкіх (адуш.)
Т. паклё́пніцкім паклё́пніцкай
паклё́пніцкаю
паклё́пніцкім паклё́пніцкімі
М. паклё́пніцкім паклё́пніцкай паклё́пніцкім паклё́пніцкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паклёпніцкі клеветни́ческий, кля́узнический, кля́узный, я́беднический:

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паклёпніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да паклёпу, паклёпніка. Паклёпніцкія прыёмы. // Які змяшчае паклёп. Паклёпніцкая заява.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клеветни́ческий паклёпніцкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

я́беднический паклёпніцкі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кля́узнический паклёпніцкі; ка́верзніцкі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пашко́дзіць, ‑шкоджу, ‑шкодзіш, ‑шкодзіць; зак.

1. каму-чаму. Зрабіць шкоду. З-за сваёй радасці за дачку яны [бацькі] не хацелі заўважаць ні яе дробных капрызаў, ні тых рысаў характару, якія ў далейшым маглі пашкодзіць ёй у жыцці. Хадкевіч. Паклёпніцкі фельетон, які з’явіўся ў газеце, не толькі не пашкодзіў Лемяшэвічу, але яшчэ вышэй узняў яго аўтарытэт. Кучар. / у безас. ужыв. — Табе, маці, адпачыць бы перад вечарам не пашкодзіла... — сказаў Міхал. Карпаў.

2. што. Зрабіць няспраўным, сапсаваць. Выбух пашкодзіў два іншыя «юнкерсы». Шамякін. / у безас. ужыв. Нават радыё перастала гаварыць — дзесьці пашкодзіла сець. Гроднеў. // безас. каго-што. Параніць; панесці шкоду здароўю. Рана была не вельмі сур’ёзная — пашкодзіла трохі левую руку, — так што ў шпіталі прыйшлося паляжаць нядоўга. Шахавец. «А як жа вы самі? — пачала непакоіцца жанчына. — Вас хоць нічога, не пашкодзіла?» Кулакоўскі.

3. Перашкодзіць. — Лепшага месца я і не чакаў: ціхае, глухое. Нішто не пашкодзіць весці працу, — прамовіў Лабановіч. Колас. Хоць і прыйшоў Пеця ў школу з вялікім спазненнем, гэта ўсё ж не пашкодзіла яму хутка выбіцца ў першыя вучні. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вясло́1 ’звязка, пучок дробных нанізаных прадметаў’ (БРС, КТС, Шат., Янк. I, Інстр. III, Масл.), вя́сло (Касп., Нас.), вя́сла (Янк. Мат., Гарэц.), сувалк. vʼosła ’скрутак лыка’ (LP, 1960, 351), ст.-бел. весло, укр. жытом. весло ’звязка якіх-небудзь аднародных прадметаў’, рус. тамб., кур., маск., разан. вя́сло ’жгут саломы, якім звязваюць снапы’, свясло́ ’перавясла’, вяц. ’пучок ільну па 20 жменей’, ст.-рус. съвѧсло. Усх.-слав. утварэнне ад вязаць (гл.) і суф. ‑сло (< ‑slo).

Вясло́2 ’вага ў студні з жураўлём’ (в.-дзвін., ДАБМ), укр. весло́ ’каромысла’. Да весіць (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑сло (< slo). Відавочна, гэта калька з літоўскага (латышскага) слова; параўн. svìrtis ’журавель у студні’, ’рычаг’ ⟷ літ. svyrė́ti ’звісаць, вісець над чым-небудзь’, svìrti ’нахіляцца, звісаць’. Сюды ж весілка ’ручка чайніка’ (гл.).

Вясло́3 ’прыналежнасць лодкі’ (БРС, КТС, Мядзв., Янк. I, Бяльк., Шат., Сцяшк. МГ); ’прылада для кіравання плытом у выглядзе абчасанага бервяна, якое прымацоўваецца наперадзе і ззаду плыта’ (зах.-дзвін., Нар. сл.). Укр. весло ’вясло’, рус. весло ’тс’, бранск., арл., разан., гом. ’лапатка для замешвання цеста’, польск. wiosło ’вясло, драўляная лапатка’; ’ногі водных птушак’, н.-луж. wjasło, в.-луж. wjesło ’вясло’, чэш., славац. veslo ’вясло’; ’нага воднай птушкі’, славен. véslǫ ’вясло’; ’паклёпніцкі язык’, vésta ж. р. ’вясло’; ’хлебная лапата’; ’вялікая лыжка’, серб.-харв. вѐсло ’вясло’; ’плаўнік (у рыб)’, макед., балг. весло ’вясло’, ст.-слав. весло. Прасл. veslo (< vez‑slo) < *vegʼh‑slom. Да вязці́ (гл.). Параўн. Гараеў, 1896, 74; Міклашыч, 387; Праабражэнскі, 1, 79; Фасмер, 1, 303; КЭСРЯ, 77; Шанскі, 1, В, 73; Брукнер, 623; Младэнаў, 63; БЕР, 1, 137; Голуб-Копечны, 415; Махэк₂, 685; Скок, 3, 579. Сюды ж вясляр, вяслярны, вяслярства (КТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)