пазатыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Заткнуць усё, многія адтуліны.

П. шчыліны пакуллем.

2. Засунуць за што-н., уткнуць куды-н. усё, многае.

П. сякеры за пояс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазатыка́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пазатыка́ю пазатыка́ем
2-я ас. пазатыка́еш пазатыка́еце
3-я ас. пазатыка́е пазатыка́юць
Прошлы час
м. пазатыка́ў пазатыка́лі
ж. пазатыка́ла
н. пазатыка́ла
Загадны лад
2-я ас. пазатыка́й пазатыка́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час пазатыка́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пазатыка́ць сов. (о многом) заткну́ть; (пробкой — ещё) заку́порить, уку́порить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазатыка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Заткнуць усе, многія адтуліны. Выбітыя выбухам бомбы шыбы маці яшчэ з восені пазатыкала анучамі. Навуменка.

2. Засунуць за што‑н., уткнуць куды‑н. усё, многае. Пазатыкаць сякеры за пояс. □ Хлопцы раздзялілі кветкі, пазатыкалі іх у пятліцы. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абымшы́ць, -мшу́, -мшы́ш, -мшы́ць; -мшы́м, -мшыце́, -мша́ць; абы́мшаны; зак., што.

Перакласці мохам бярвенне ў зрубе; пазатыкаць мохам шчыліны ў сценах.

А. хату.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазатыка́ны за́ткнутый; заку́поренный, уку́поренный; см. пазатыка́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аканапа́ціць, -па́чу, -па́ціш, -па́ціць; -па́чаны; зак., што.

Пазатыкаць, пазабіваць пазы, шчыліны мохам, пакуллем і пад.

А. хату.

А. вокны.

|| незак. аканапа́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аканапа́ціць, ‑пачу, ‑паціш, ‑паціць; зак., што.

Пазабіваць, пазатыкаць пазы, шчыліны пакуллем, мохам і пад. Аканапаціць хату, вокны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазакарко́ўваць

пазатыкаць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пазакарко́ўваю пазакарко́ўваем
2-я ас. пазакарко́ўваеш пазакарко́ўваеце
3-я ас. пазакарко́ўвае пазакарко́ўваюць
Прошлы час
м. пазакарко́ўваў пазакарко́ўвалі
ж. пазакарко́ўвала
н. пазакарко́ўвала
Загадны лад
2-я ас. пазакарко́ўвай пазакарко́ўвайце
Дзеепрыслоўе
прош. час пазакарко́ўваўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абымшы́ць, ‑мшу, ‑мшыш, ‑мшыць; ‑мшыце; зак., што.

Перакласці мохам бярвенні ў зрубе. Абымшыць хату. // Пазатыкаць мохам шчыліны ў сценах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)