пажа́рная

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
ж. -
Н. пажа́рная пажа́рныя
Р. пажа́рнай пажа́рных
Д. пажа́рнай пажа́рным
В. пажа́рную пажа́рныя
Т. пажа́рнай
пажа́рнаю
пажа́рнымі
М. пажа́рнай пажа́рных

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пажа́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пажа́рны пажа́рная пажа́рнае пажа́рныя
Р. пажа́рнага пажа́рнай
пажа́рнае
пажа́рнага пажа́рных
Д. пажа́рнаму пажа́рнай пажа́рнаму пажа́рным
В. пажа́рны (неадуш.)
пажа́рнага (адуш.)
пажа́рную пажа́рнае пажа́рныя (неадуш.)
пажа́рных (адуш.)
Т. пажа́рным пажа́рнай
пажа́рнаю
пажа́рным пажа́рнымі
М. пажа́рным пажа́рнай пажа́рным пажа́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

брандма́йстар, -тра, мн. -тры, -траў, м. (уст.).

Начальнік пажарнай каманды.

|| прым. брандма́йстарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каланча́, -ы́, мн. -ы́, -э́й, ж.

Дазорная вышка над будынкам пажарнай часці.

Пажарная к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пажа́рнік, ‑а, м.

Работнік пажарнай каманды. Вялікі натоўп людзей гудзеў наўкола пажару. У промнях заходзячага сонца паблісквалі каскі пажарнікаў. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брандма́йстар, ‑тра, м.

Уст. Начальнік пажарнай каманды. Не дрэнныя брандмайстар вочы мае: Надоечы Здалёк Убачыў ён дымок А дыму ж без агню, напэўна, не бывае. Крапіва.

[Ням. Brandmeister.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пажа́рны, -ая, -ае.

1. гл. пажар.

2. у знач. наз. пажа́рны, -ага, мн. -ыя, -ых, м. Работнік пажарнай каманды.

Пажарныя былі ў касках.

На ўсякі пажарны выпадак (разм., жарт.) — на ўсякі выпадак.

У пажарным парадку (разм.) — з паспешнасцю, даволі хутка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каланча́, ‑ы, ж.

Дазорная вышка пажарнай часці. Пажарная каланча. □ — Да вайны пажарная была на плошчы. Не толькі з каланчы, але і з вокнаў другога паверха, дзе змяшчалася дзяжурка, плошча была як на далоні. Шамякін.

[Цюрк. калача з араб.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пажа́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да пажару. Пажарны дым. Пажарная каланча. // Прызначаны для тушэння пажару. Пажарная каманда. Пажарная машына. □ [Варанецкі] выбег на вуліцу і з ходу ўсчапіўся на пажарную бочку, якую коні імчалі міма варот. Дуброўскі. // Абсталяваны ўсім неабходным для тушэння пажару. Пажарны двор. Пажарная часць.

2. у знач. наз. пажа́рны, ‑ага, м. Работнік пажарнай каманды.

•••

Пажарнае дэпо гл. дэпо.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сачы́ць¹, сачу́, со́чыш, со́чыць; незак.

1. што, за кім-чым і з дадан. Назіраць за тым, што рухаецца (або за тым, што можа прыйсці ў рух).

С. за самалётам у небе.

С., як бусел кружыцца над ліпай.

2. за чым і з дадан. Назіраць за развіццём, ходам чаго-н., быць у курсе справы, цікавячыся ўсім, што дзе-н. адбываецца.

С. за сустрэчай на вышэйшым узроўні.

С., як ідуць справы на ўборцы каласавых.

3. за кім-чым, што, са злуч. «каб» і з дадан. Назіраць, наглядаць за кім-, чым-н. (з мэтай праверкі, аховы і пад.).

С. за ўзроўнем вады ў прыборах.

С. за парадкам у інтэрнаце.

С. за выкананнем правіл пажарнай бяспекі.

С., каб дзеці былі дагледжаны (клапаціцца).

4. за кім-чым, што. Устанавіць пастаянны нагляд за кім-, чым-н. з мэтай выкрыць, выявіць што-н., злавіць каго-н. на чым-н.

С. за работай гандлю.

5. каго-што. Падпільноўваць, асочваць.

С., дзе курыца нясецца.

6. каго-што. У мове паляўнічых: адшукваць па следзе; высочваць.

С. зайца.

|| наз. сачэ́нне, -я, н. і со́чка (да 4 знач.), -і, ДМ -чцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)