падула́дны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца пад чыёй-н. уладай, залежны ад каго-, чаго-н.

П. закону.

|| наз. падула́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падула́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. падула́дны падула́дная падула́днае падула́дныя
Р. падула́днага падула́днай
падула́днае
падула́днага падула́дных
Д. падула́днаму падула́днай падула́днаму падула́дным
В. падула́дны (неадуш.)
падула́днага (адуш.)
падула́дную падула́днае падула́дныя (неадуш.)
падула́дных (адуш.)
Т. падула́дным падула́днай
падула́днаю
падула́дным падула́днымі
М. падула́дным падула́днай падула́дным падула́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падула́дны подвла́стный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падула́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца пад уладаю каго‑, чаго‑н., залежны; несамастойны. Падуладныя краіны. □ Дзесьці далёка засталася вайна, перапоўненыя салдатамі эшалоны, лазарэт, і вось ён вольны, сам па сабе, нікому не падуладны чалавек. Галавач. // Падпарадкаваны волі, загаду каго‑, чаго‑н. Усе гукі зліліся неўзабаве ў адзін спеў машын, падуладных волі чалавека. Хадкевіч. У ліцейны цэх прыходзяць людзі смелыя і мужныя, бо гарачы метал падуладны толькі адважным. «ЛіМ». / у знач. наз. падула́дныя, ‑ых. Пан Счэхула добра ведаў магчымасці сваіх падуладных. Машара.

2. перан. Які паддаецца ўздзеянню, уплыву каго‑, чаго‑н. Мацней за ўсё памяць. Памяць народа. Яна не падуладна ні бурам, ні часу, ні войнам. Аляхновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подвла́стный падула́дны; (подчинённый) паднача́лены, падле́глы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазара́нак, ‑нку, м.

Абл. Пачатак світання, досвітак. Мне падуладны жалеза і ток — Я прымушу стаць ноч пазаранкам. Гурло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падле́глы, ‑ая, ‑ае.

Кніжн.

1. Які адносіцца да ліку асоб, аб’ектаў, з’яў, на якія распаўсюджваецца што‑н. абавязковае, прымусовае. Мяшчанства — з’ява, падлеглая вынішчэнню. Лужанін.

2. Падуладны, падначалены.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Неслабо́дна (неслобо́дна) ’цяжарная’ (ТС). Эўфемізм на базе прыметніка слободны ’свабодны, незаняты’, параўн. неслобо́дный ’незаняты; несамастойны, падуладны; звязаны’ (Нас.), нявольная ’цяжарная’ (Касп.) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падле́глы ’які адносіцца да ліку асоб, аб’ектаў, з’яў, на якія распаўсюджваецца што-н. абавязковае, прымусовае; падуладны, падначалены’ (ТСБМ, Нас., Яруш.). З польск. podległy ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гаво́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад гаварыць. Многа гаворана, ды мала сказана. З нар.

2. у знач. наз. гаво́ранае, ‑ага, н. Тое, што было выказана. сказана. Халімон успрымаў гаворанае, як заданне людзей, якім ён даўно падуладны. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)