гавораны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад гаварыць. Многа гаворана, ды мала сказана. З нар.
2. у знач. наз. гаворанае, ‑ага, н. Тое, што было выказана. сказана. Халімон успрымаў гаворанае, як заданне людзей, якім ён даўно падуладны. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)