падле́шчык, -а, мн. -і, -аў, м.
Невялікая рыба, падобная на ляшча.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падле́шчык
назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
падле́шчык |
падле́шчыкі |
| Р. |
падле́шчыка |
падле́шчыкаў |
| Д. |
падле́шчыку |
падле́шчыкам |
| В. |
падле́шчыка |
падле́шчыкаў |
| Т. |
падле́шчыкам |
падле́шчыкамі |
| М. |
падле́шчыку |
падле́шчыках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
падле́шчык м., зоол. подле́щик, подле́щ
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падле́шчык, ‑а, м.
Рачная рыба, падобная на ляшча, а таксама лешч невялікіх памераў. [Рыбакі] выцягнулі шэсць ладных шчупакоў, шмат падлешчыкаў, лінёў, плотак. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
подле́щик зоол. падле́шчык, -ка м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ласко́тка ’гусцяра, Blicca Bjoerkna L.’ (Інстр. 2), ласкугок ’падлешчык’ (Бяльк.), ’лешч вагою менш аднаго фунта’ (Дэмб. 1). Магчыма, аснова звязана з ласкут (гл.). Параўн. таксама ласкір (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пласку́рка ’падлешчык’ (паст., Сл. ПЗБ): зах.-укр. пляску́рксі, польск. plaskurka ’гарчак, Rhodeus sericeus amarus (Bloch.)’, серб.-харв. pljoskan, pljoskcu pi o čедка, макед. пласкуп, płaskim, балг. аласкопе, плоская, плоіцак ’тс’ (Усачова, Этимология–1974, 112–113); чэш. pluskać, славац. /;/ ’askač, славен. plosčič, серб.-харв. plosk, ploska, балг. пластин к ’лешч, Abramis brama L.’ Бел. лексема, магчыма, узыходзіць да польск. płaski ’плоскі’ (гл.). Матывацыя: у гэтых відаў рыб цела сціснутае з бакоў. Зах.- і паўд.-слав. лексемы таксама звязаны з прыметнікам плоскі (гл.): макед. плоскае. серб.-харв. тьосиат, балг. плоськ. сплескай ’плоскі, сплюшчаны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ля́скаўка 1 ’смалёўка, Silene cucubalus Wib.’ (брэсц., Кіс.; лельч., Арх. ГУ), тураў. ля́скоўка ’тс’ (ТС), а таксама ’палявая мята’; асіп. ’званец, Rhinanthus L.’ (Сл. ПЗБ). Да ля́скаць (гл.) — надзьмуты падвяночак гучна лопаецца, калі яго злавіць пальцамі. Аналагічна паўд.-чэш. praskavec (< praskati ’лопацца, трэскацца’), славац. pukaía (< pukať ’тс’), польск. trzaskawka (< trzaskać ’тс’).
*Ля́скаўка 2, ля́скоўка ’плавальны пузыр у рыбы’ (ТС). Да ляскаць ’трэскацца’ (гл.).
*Ля́скаўка 3, ля́скоўка ’падлешчык’ (ТС). Да ле́скаўка (гл.).
Ля́скаўка 4 ’палоска кары, раздвоеная з аднаго канца для перадачы тонкага гука пры гульні «ляшчоткі»’, ’гульня «ляшчоткі»’ (Нас.). Роднаснае з польск. laskować ’выразаць жалабы’, ’аздабляць дранкай, ляскамі, прутамі’, ’рыфляваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пласкі́р, пласкірка ’гусцяра, Blicca Bjcerkna L-.’ (басейн Прыляці, Жук.). Пашырана і без пачатковага п‑ (гл. ласкір). Большасць слав. назваў рыб з п‑ (укр. плескача, плясканне зах.-укр. płaskurka, серб.-харв. płaskim, plas kurka, макед. тоскуй ’падлешчык, Rhodeus sericeus amarus (Bloch.)’; укр. плёскаеш, зах.-укр.-польск. plaskačka, płaskurka, серб.-харв. płjьska, pljoskavec, славац. ploska, рус. плеска ’верхаводка’, славен. ploščič, славац. pleskač ’лешч, Abramis brama’ і інш.) асацыюецца з прасл. Apieškoti/*pIoskati! *pljmkati, але бел. назвы дзякуючы народнай этымалогіі узыходзяць да плоскі, гл. (Бязлай, 3, 61: Махэк₂, 120). Каламісц (Рыбы, 13) піша пра “падвойную семантычную матывацыю” названай групы лексем.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)