паві́дла, -а, н.

Салодкая маса з працёртых пладоў, звараных з цукрам.

Яблычнае п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паві́дла

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. паві́дла
Р. паві́дла
Д. паві́длу
В. паві́дла
Т. паві́длам
М. паві́дле

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паві́дла ср. пови́дло

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паві́дла, ‑а, н.

Густая салодкая маса з працёртых ягад або фруктаў, звараных з цукрам. Памазаць павідла на хлеб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паві́дла ’густая салодкая маса з працёртых ягад або фруктаў, звараная з цукрам’ (ТСБМ). Рус. пови́дло, укр. пови́дло, польск. powidło, чэш. povidla. Адзначана яшчэ ў ст.-чэш. і, на думку Махэка, можа быць даволі старажытным. Брукнер (433) лічыць роднасным слав. viti (гл. віць), г. зн. po‑vi‑dlo. Інакш Махэк (476), які параўноўвае са ст.-інд. pavitra, лац. pūrus ’чысты’. Ва ўсходнеслав. запазычанне з польск. (Трубачоў, гл. Фасмер, 3, 294), мяркуючы па суфіксацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пови́дло паві́дла, -ла ср., мн. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мачаві́ла ’тушаныя чарніцы’, ’павідла’ (хойн., Мат. Гом.). Ад мача́ць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 42).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́ззя, му́зя ’працёрты бульбяны суп’, ’павідла з ягад і мукі’ (драг., пін., Вешт.; іван., стол., Сл. Брэс.). Да муза2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́лес ’кармавая патака’ (ТС), мазыр. меля́зпавідла з гарбуза, груш, ягад’ (Вешт.). Праз польск. мову (дзе melas, melasa ’мелес’) запазычана з франц. melasse, якое з ісп. melaza ’тс’ < лац. mel ’мёд’ (Голуб-Ліер, 308).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́рза1 ’неахайны або мурзаты чалавек’ (ТСБМ, Гарэц., Нас., Чач., Растарг., Нікан., Сл. ПЗБ, ТС), ’губа’ (Нас.), мурзе́ля ’тс’, ’бруднае дзіцё’ (ТС), ’запэцканы твар’ (паўн.-усх., КЭС), клец. мурзэля ’тс’ (Нар. лекс.), міёр. мурза́ч, мурзэль, мурзэла, мурзэліна ’брудны, мурзаты’ (З нар. сл.), му́рзаць, му́рзацца ’пэцкаць твар, зубы’, ’рабіцца брудным’ (ТСБМ, Нас., Янк. 2, Шат., ТС; КЭС, лаг.). Балтызм. Параўн. літ. mùrza, лат. mur̃za ’брудны, мурзаты чалавек’, яшчэ літ. ’твар, рот’ (параўн. адпаведнае значэнне ў бел. лексемах), якія ад mùrti ’размакаць’, ’гразнуць, вязнуць’ пры дапамозе суфікса ‑z‑ (Лаўчутэ, Балтизмы, 121–122). Аналагічна ўкр. жытом. мурзатий, усх.-польск. murza, murzacz, murzać; murzaty, murzasty, ’сабака чорнай масці’, murzuwaty ’шэры конь’, mruźaty, mroźaty ’шэра-светла-карычневы конь’, рус. му́рза, мурза́, мурза́йка, мурза́ки ’твар’ (Літ., Латв. ССР).

Му́рза2павідла з чарнікі і мукі’ (стол., Вешт. дыс.), ’страва з чарніц’ (ТС), мурза́ч ’страва з мукі і смятаны’ (петрык., Мат. Гом.). Укр. жытом. мурзапавідла’. Відавочна, балтызм. Параўн. murzóti ’намазваць, мазаць’.

Мурза́ ’тытул татарскай феадальнай знаці ў XV ст.; асоба з такім тытулам’ (ТСБМ), ст.-бел. мурза, мурса, мырза ’тс’ (XV ст.) запазычаны са ст.-рус. мурза < тат. myrza < перс. mīrzā або і непасрэдна з крым.-тат. мовы (Булыка, Лекс. запазыч., 27) Жураўскі (Цюркізмы, 86) лічыць гэта слова экзатызмам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)