няўклю́дна
прыслоўе, утворана ад прыметніка
| станоўч. |
выш. |
найвыш. |
| няўклю́дна |
- |
- |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
раскірэ́ка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ро́цы, Т-ай (-аю), ж., мн. -і, -рэ́к, (разм.).
Пра чалавека з няўклюдна расстаўленымі нагамі або наогул пра што-н. няўклюднае, растапыранае.
Не стол, а р.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пады́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пайсці размерана або нязграбна. Наставіўшы каўнер, прытрымліваючы яго ля горла, Сярдзюк падыбаў па цёмнай вуліцы. Карпаў. Чалавек, няўклюдна перасоўваючы ногі, як хадулі, падыбаў наперад... Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Ляпля́ва, лепля́во ’марудна, павольна’, лепляву ’марудны (пра работу)’ (ТС). Балтызм. Параўн. літ. at‑lė̃plinti ’няўклюдна адыходзіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Муглява́ць, муглёваць ’рабіць няспешна, памалу’ (ТС). Балтызм. Параўн. літ. mõglinti ’няўклюдна, павольна цягнуцца, брысці’, mū̃glinti ’ісці, цягнуцца’, mùgulis ’няўклюдны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
раскара́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑рацы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Пра чалавека з няўклюдна расстаўленымі нагамі. // Пра што‑н. няўклюднае, нязграбна выгнутае, растапыранае. Прынёс дзядзька другую падпорку, а гэтага раскараку з зямлі дастаў. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Махіндра́ла ’?’ (слуц., Карскі, Труды, 383), драг. махандра́лэ ’вучні вучылішча механізацыі, якія адрозніваліся ад мясцовых хлопцаў знешняй неахайнасцю, не падагнанай паводле росту вопраткай і да т. п.’ Славен. mahedráti ’хістацца, няўклюдна хадзіць, матаць галавой’, адпаведна mahadrálo, mahedrálo ’расхлябаны, абвіслы, які хістаецца, калываецца’. Экспрэсіўнае ўтварэнне ад маха́ць (Бязлай, 2, 161) і суфікса ‑dralo. Інакш махні‑драла ’даць драла, даць трапака, лататы’ (Шат., Федар. 4). Да махну́ць і дра́ла (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аддаду́рыць ’адставіць’ (Сцяц.), аддудурыць ’адтапырыць’ (Яўс.), аддыдурыць ’адставіць дудкаю (хвост)’ (Бяльк.), аддудырыць ’адставіць нязграбна, няўклюдна’ (Юрч. Сін.), аддудыраны ’адтапыраны’ (Янк. II), аттатурыць ’адтапырыць’ (там жа), аттатураны ’адтапыраны’ (там жа). Тлумачэнне Бялькевіча мае ясныя рысы народнай этымалогіі. Марфалагічна тут біпрэфіксальная форма дзеяслова з разавым дзеяннем (ад‑да‑дур‑ыць). Слова, магчыма, літоўскага паходжання: atadùrti ’адыходзіць’, sudùrdyti ’адставіць з першаснага палажэння’. Наконт літ. dùrti ’штурхаць’ гл. Фрэнкель, 113.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
растапы́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
Разм.
1. Няўклюдна расставіць, развесці, рассунуць у бакі (рукі, ногі і пад.). Стафанковіч.. шырока растапырыў ногі і ўзліў сабе на галаву ражку цёплай вады. Чорны. [Ілонка] падняла ўверх свае рукі і растапырыла пальцы. Хомчанка. Качаня растапырыла кволенькія крыльцы і наўскасяк зляцела ў кусты. Пальчэўскі. // Раздзьмуць, адтапырыць. Стаенны прыгажун захроп, шырока растапырыўшы ноздры, павёў вушамі і пачаў грабці нагою зямлю. Кулакоўскі. // перан. Раскінуць, распасцерці ў бакі (вецце, галіны і пад.). А затое елка, нібы сваха, Лапы растапырыла свае. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разгара́чыцца ’раскірачыцца’, разгара́ка ’раскірака’ (слонім., Нар. словатв.), розґара́ґа ’скрыўлены ад хваробы чалавек’ (драг., Нар. лекс.), разгіра́чыцца ’шырока расставіць ногі’ (ваўк., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.), ’расхінуцца’ (Сцяшк.). Не зусім яснае слова. Хутчэй за ўсё, гэта фанетычны варыянт слова раскара́чыцца ’шырока расставіць ногі’, раскара́ка ’чалавек з няўклюдна расстаўленымі нагамі’, ’нешта няўклюднае, нязграбна выгнутае, растапыранае’ (гл.) са зменай к — г у інтэрвакальным становішчы. Сюды ж розґірэ́йда ’чалавек вуглаваты, няскладны, з крывымі нагамі’ (драг., Нар. лекс., пра словаўтваральную мадэль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 271), разґірэ́ка ’раскірэка’ (ваўк., Сл. ПЗБ), разгірэ́ня ’разявака’ (Сцяшк.), разгірэ́к ’беспарадак’ (Юрч. СНЛ). Гл. разгірака.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)