◎ Ня́ўкаць ’мяўкаць’ (Сл. ПЗБ; лін., Шатал.; Мат. Маг.); укр. нявкати ’мяўкаць; крычаць (пра саву)’, рус. нявкать, нявгать ’мяўкаць; плакаць, хныкаць’, славен. njȃvkati ’мяўкаць’ серб.-харв. тьаўкати, крњаўкати ’тс’. Гукапераймальнае, роднаснае літ. niaukti, kniaūkti ’тс’. Зыходнае пяў разглядаецца як даўні дублет мяў (Бязлай, 2, 225), гл. мяўкаць, курмяўкаць (апошняе безпадстаўна разглядаецца як балтызм, параўн. прыведзеную вышэй паўднёваславянскую паралель), няўчыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ня́ньчыць ’плакацца, канькаць’ (слонім., Нар. словатв.), сюды ж, відаць, рус. наўг. ня́ньчить, вытлумачанае незразумелым «велидовать» (СРНГ). Магчыма, гукапераймальнае, параўн. ня́ўкаць ’мяўкаць’ і пад., або ў выніку семантычнага развіцця ня́нчыць, ня́ньчыць ’даглядаць, нянчыцца’ (Яруш., ТС), ’песціць’ (Сл. ПЗБ), звязанага з нянька 1 або нянька 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)