ня́ньчыць, -чу, -чыш, -чыць; незак., каго.

Даглядаць дзіця.

Н. унукаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ня́ньчыць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ня́ньчу ня́ньчым
2-я ас. ня́ньчыш ня́ньчыце
3-я ас. ня́ньчыць ня́ньчаць
Прошлы час
м. ня́ньчыў ня́ньчылі
ж. ня́ньчыла
н. ня́ньчыла
Загадны лад
2-я ас. ня́ньчы ня́ньчыце

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ня́ньчыць несов., прям., перен. ня́нчить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ня́ньчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., каго.

Даглядаць дзіця. Аньцы дазвалялі хадзіць у школу, увесь іншы час яна павінна была няньчыць дзіця гаспадара. Мележ. Я падумаў сабе з болем: «Насця такі навучылася дзяцей няньчыць, усіх жа гэтых хлапцоў перакалыхала ды перанасіла на сваіх руках...» Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ня́ньчыць ’плакацца, канькаць’ (слонім., Нар. словатв.), сюды ж, відаць, рус. наўг. ня́ньчить, вытлумачанае незразумелым «велидовать» (СРНГ). Магчыма, гукапераймальнае, параўн. ня́ўкаць ’мяўкаць’ і пад., або ў выніку семантычнага развіцця ня́нчыць, ня́ньчыць ’даглядаць, нянчыцца’ (Яруш., ТС), ’песціць’ (Сл. ПЗБ), звязанага з нянька1 або нянька2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ня́нчить несов. ня́ньчыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ня́ньчанне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. няньчыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папаня́ньчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго.

Разм. Няньчыць доўга, неаднаразова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праня́ньчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго.

Няньчыць некаторы час. Праняньчыць дзіця ўвесь вечар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паня́ньчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго і без дап.

Няньчыць некаторы час. Паняньчыць дзіця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)