Ны́шпарыць, ну́шпарыць ’шукаць чаго-небудзь; вышукоўваць, дазнавацца’ (Касп., Сцяшк. Сл.), укр. ни́шпорити ’шнарыць, шукаць’, рус. нышпарить ’крыючыся, выглядваць, вышукваць што-небудзь’. Гл. шны́парыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ну́шпарыць ’вышукоўваць, дазнавацца’ (Сцяшк. Сл.). Гл. нышпарыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перані́шпарыць ’перапароць, перашукаць’ (Касп.). Да пера- (гл.) і нішпарыць (гл. ны́шпарыць), якое ў выніку перастаноўкі зычных першага складу з шні́парыць ’шнырыць; шукаць якую-небудзь ежу, прынюхваючыся’ (гл.), магчыма, у выніку збліжэння з мышкава́ць ’вынюхваць, падкрадвацца’, нішкам ’цішком, употай’, нішкаваць ’вынюхваць, падкрадвацца’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)