нехлямя́жы, -ая, -ае.
Несамавіты; нязграбны, няўклюдны; дрэнна зроблены (аб рэчах, прадметах).
|| наз. нехлямя́жасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
нехлямя́жы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
нехлямя́жы |
нехлямя́жая |
нехлямя́жае |
нехлямя́жыя |
| Р. |
нехлямя́жага |
нехлямя́жай нехлямя́жае |
нехлямя́жага |
нехлямя́жых |
| Д. |
нехлямя́жаму |
нехлямя́жай |
нехлямя́жаму |
нехлямя́жым |
| В. |
нехлямя́жы (неадуш.) нехлямя́жага (адуш.) |
нехлямя́жую |
нехлямя́жае |
нехлямя́жыя (неадуш.) нехлямя́жых (адуш.) |
| Т. |
нехлямя́жым |
нехлямя́жай нехлямя́жаю |
нехлямя́жым |
нехлямя́жымі |
| М. |
нехлямя́жым |
нехлямя́жай |
нехлямя́жым |
нехлямя́жых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
нехлямя́жы неуклю́жий, нескла́дный; (о человеке — ещё) плюга́вый
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нехлямя́жы, ‑ая, ‑ае.
Несамавіты; нязграбны, няўклюдны. Рабы ад воспы і нехлямяжы Іван асабліва няважна выглядаў у пары з Шарэйкам. Брыль. На сценах віселі людскія цені; яны ківаліся, вялізныя, нехлямяжыя, як малпы. Бядуля. // Дрэнна, непрыгожа зроблены (аб рэчах, прадметах). Нехлямяжае самаробнае сядло. □ Едзе [маці Горава] паўз Круціцкае падвор’е ў сваёй нехлямяжай, падобнай на гарбуз брычцы. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нехлямя́жы ’неахайны, брудны, апушчаны’ (Сержп. Грам.; навагр., Нар. сл.), ’неакуратны, няскладны, няўдалы, абы-які’ (Сл. ПЗБ), ’непаваротлівы, няздольны’ (Бяльк.), нехлямʼя́жы ’несамавіты, непрывабны’ (ТС). Хутчэй за ўсё балтызм або прыметнік, утвораны ў беларускай мове на базе балтыйскага слова, пра што сведчаць геаграфія і фанетычныя варыянты з чаргаваннем к/х: ніклямяжы, ніклімажы (глыб., брасл., Сл. ПЗБ), параўн. літ. klem̃šinti, klemšióti ’няўклюдны ісці’. Не выключана таксама, што ў аснове народнае ўтварэнне тыпу ⁺хлямяга, параўн. ніклямяга ’няўклюда’ ніхлямяга ’няўдалы чалавек’ (Сл. ПЗБ), ад гукапераймальных хлямаць ’гучна есці’, хлэ́маць ’няўклюдна ісці’ і пад.; у абодвух выпадках не- мае ўзмацняльны характар, параўн. магіл. ха́лепа/неха́лепа ’дрэннае надвор’е’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лапцява́ты, -ая, -ае (разм.).
Нязграбны, нехлямяжы, пазбаўлены прывабнасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
целяпе́нь, -пня́, мн. -пні́, -пнёў, м. (разм.).
Нязграбны, нехлямяжы чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
аблаву́хі, -ая, -ае.
1. З абвіслымі вушамі.
А. сабака.
2. перан. Нехлямяжы, няспрытны, някемлівы (пра чалавека; разм.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
нехлямя́жасць ж. неуклю́жесть, нескла́дность; плюга́вость; коря́вость; см. нехлямя́жы
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
целяпе́нь, ‑пня, м.
Разм. Нязграбны, нехлямяжы чалавек. Хіба ж мала ў горадзе хлопцаў? Ды і не такіх, як я, целяпнёў, а хлопцаў — адарві ды падай. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)