нехлямя́жы, -ая, -ае.

Несамавіты; нязграбны, няўклюдны; дрэнна зроблены (аб рэчах, прадметах).

|| наз. нехлямя́жасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нехлямя́жы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нехлямя́жы нехлямя́жая нехлямя́жае нехлямя́жыя
Р. нехлямя́жага нехлямя́жай
нехлямя́жае
нехлямя́жага нехлямя́жых
Д. нехлямя́жаму нехлямя́жай нехлямя́жаму нехлямя́жым
В. нехлямя́жы (неадуш.)
нехлямя́жага (адуш.)
нехлямя́жую нехлямя́жае нехлямя́жыя (неадуш.)
нехлямя́жых (адуш.)
Т. нехлямя́жым нехлямя́жай
нехлямя́жаю
нехлямя́жым нехлямя́жымі
М. нехлямя́жым нехлямя́жай нехлямя́жым нехлямя́жых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нехлямя́жы неуклю́жий, нескла́дный; (о человеке — ещё) плюга́вый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нехлямя́жы, ‑ая, ‑ае.

Несамавіты; нязграбны, няўклюдны. Рабы ад воспы і нехлямяжы Іван асабліва няважна выглядаў у пары з Шарэйкам. Брыль. На сценах віселі людскія цені; яны ківаліся, вялізныя, нехлямяжыя, як малпы. Бядуля. // Дрэнна, непрыгожа зроблены (аб рэчах, прадметах). Нехлямяжае самаробнае сядло. □ Едзе [маці Горава] паўз Круціцкае падвор’е ў сваёй нехлямяжай, падобнай на гарбуз брычцы. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нехлямя́жы plump, línkisch; úngeschickt (няспрытны); úngefüge (няскладны); únbeholfen (бездапаможны)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Нехлямя́жы ’неахайны, брудны, апушчаны’ (Сержп. Грам.; навагр., Нар. сл.), ’неакуратны, няскладны, няўдалы, абы-які’ (Сл. ПЗБ), ’непаваротлівы, няздольны’ (Бяльк.), нехлямʼя́жы ’несамавіты, непрывабны’ (ТС). Хутчэй за ўсё балтызм або прыметнік, утвораны ў беларускай мове на базе балтыйскага слова, пра што сведчаць геаграфія і фанетычныя варыянты з чаргаваннем к/х: ніклямяжы, ніклімажы (глыб., брасл., Сл. ПЗБ), параўн. літ. klem̃šinti, klemšióti ’няўклюдны ісці’. Не выключана таксама, што ў аснове народнае ўтварэнне тыпу ⁺хлямяга, параўн. ніклямяга ’няўклюда’ ніхлямяга ’няўдалы чалавек’ (Сл. ПЗБ), ад гукапераймальных хлямаць ’гучна есці’, хлэ́маць ’няўклюдна ісці’ і пад.; у абодвух выпадках не- мае ўзмацняльны характар, параўн. магіл. ха́лепа/неха́лепа ’дрэннае надвор’е’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лукаш Нехлямяжы, гл. Родзевіч Л. І.

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

лапцява́ты, -ая, -ае (разм.).

Нязграбны, нехлямяжы, пазбаўлены прывабнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

целяпе́нь, -пня́, мн. -пні́, -пнёў, м. (разм.).

Нязграбны, нехлямяжы чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аблаву́хі, -ая, -ае.

1. З абвіслымі вушамі.

А. сабака.

2. перан. Нехлямяжы, няспрытны, някемлівы (пра чалавека; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)