ненае́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ненае́дны ненае́дная ненае́днае ненае́дныя
Р. ненае́днага ненае́днай
ненае́днае
ненае́днага ненае́дных
Д. ненае́днаму ненае́днай ненае́днаму ненае́дным
В. ненае́дны (неадуш.)
ненае́днага (адуш.)
ненае́дную ненае́днае ненае́дныя (неадуш.)
ненае́дных (адуш.)
Т. ненае́дным ненае́днай
ненае́днаю
ненае́дным ненае́днымі
М. ненае́дным ненае́днай ненае́дным ненае́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ненае́дны

1. ненасы́тный, прожо́рливый;

2. перен. ненасы́тный, жа́дный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ненае́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, якога цяжка накарміць; пражэрлівы; заўсёды галодны. Ненаедныя птушкі.

2. перан. Які не можа здаволіцца тым, што мае; прагны. Ненаедная натура. Ненаеднае горла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ненаедны, пражорлівы; ненажэрны (разм.); жарлівы (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ненасы́тный

1. ненае́дны; ненасы́тны;

ненасы́тный зверь ненае́дны (ненасы́тны) звер;

2. перен. ненае́дны; (не удовлетворяющийся ничем достигнутым) ненасы́тны; (жадный) прагаві́ты, пра́гны; (прожорливый) пражэ́рлівы;

ненасы́тное жела́ние ненасы́тнае жада́нне.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ненае́да ’ненажэра, заўсёды галодны, ненаёдак, ненаедны чалавек’ (Яўс.), ненаёднік ’прагнюка, злыдзень’ (Янк. 2), ненаедны ’ненасытны; прагны’ (Янк. 2, ТС). Да есці (гл.), параўн. Сендравіц, ЭИРЯ, 9, 225–227.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галадаме́рненаедны’ (Сцяц. Словаўтв.). Гл. галадамі́рыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кішка́р ’прагны, ненаедны чалавек, жывёла’ (Жыв. сл.). Гл. кішках.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кішку́н1 ’нутрэц’ (Мат. Гом.). Гл. кішка1.

Кішку́н2 ’прагны, ненаедны чалавек’ (Жыв. сл.). Гл. кішкар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сквапны, квапны, хцівы, ласы, лакомы, падкі; ахвочы, панадлівы, памаўзлівы (разм.); няўтольны, ненаедны, ненажэрлівы (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)