не́кі
займеннік, няпэўны, безасабовы
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
не́кі |
не́кая |
не́кае |
не́кія |
| Р. |
не́кага |
не́кай не́кае |
не́кага |
не́кіх |
| Д. |
не́каму |
не́кай |
не́каму |
не́кім |
| В. |
не́кага (адуш.) не́кі (неадуш.) |
не́кую |
не́кае |
не́кіх не́кія |
| Т. |
не́кім |
не́кай не́каю |
не́кім |
не́кімі |
| М. |
не́кім |
не́кай |
не́кім |
не́кіх |
Крыніцы:
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
не́кі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і нейкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Не́йкі, не́кі ’якісьці, незнаёмы; абы-які; які-небудзь’ (ТС, Сл. ПЗБ, Грыг., Мал., Бяльк.), ’якісьці’ (Нас.). З не + які.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Карка́жа «малы некі хлопец расце, каркажа» (Сл. бел. нар. фраз.). Да каржак (гл.), каржакаваты (гл.) ’невысокі, каранасты’. Гл. таксама каркажаваты.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нек ’неяк’ (Жд. 2, Сл. ПЗБ). З не́як > не́ік > не́йк > нек, параўн. не́йкі, не́кі (гл.); у выніку дээтымалагізацыі прыстаўка не- страчвае сваю функцыю словаўтваральнага элемента (Шуба, Прыслоўе, 166). Форма не́ко ’неяк, аднойчы’ (слонім., Жыв. сл.) з *неяко (*nějako), гл. некася.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
аздо́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.
Упрыгожыць, надаць прыемны выгляд. Аздобіць сцены мазаікай. □ Даніла Саротнік стаў ля.. [дзяўчат], і хутка яго юнацкі басок аздобіў песню мужчынскім голасам. Чарнышэвіч. Шукаем, творым мы багацце ўпарта на полі, у горах, дзе хто мае змогу, каб ім аздобіць сонечнае заўтра. Дубоўка. Прарэзала неба вясёлка дугой, Аздобіла далі красою сваёй. Журба. // перан. Зрабіць больш поўным, багатым на ўнутраны змест. Казку дзіўную чуў у юнацтве: Некі волат, ці то чарадзей, Стагоддзі правёў у бунтарстве, Каб аздобіць шчасцем людзей. Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)